Logo Polskiego Radia
Print

Служба бясьпекі прайграла ў Стразбурзе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.03.2018 14:27
Эўрапейскі суд адхіліў скаргу на законапраект, які паніжае пэнсіі супрацоўнікаў СБ.
pixabay.com/Public Domain CC0

Служба бясьпекі прайграла ў Стразбурзе
Эўрапейскі суд адхіліў скаргу на законапраект, які паніжае пэнсіі супрацоўнікаў СБ.
Эўрапейскі суд па правах чалавека не разгледзіў скаргі былых функцыянэраў Упраўленьня бясьпекі і Службы бясьпекі на польскі закон, які дазволіў забраць у іх высокія пэнсія, піша партал wpolityce.pl. Гэта канчатковы прысуд, які азначае, што ўжо нішто не адменіць рашэньне польскага парлямэнту. Пэнсіі для працаўнікоў рэжымных служб будуць паніжаныя.
Скаргу падало 1628 чалавек, якіх тычыўся дэкамунізацыйны закон (пачаў дзейнічаць 1 студзеня 2010 году). Паніжэньне выплат, у сярэднім на 14%, тычылася каля 40 тысяч чалавек. Скаргі функцыянэраў напачатку адхілілі польскія суды, а Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў, што высокія пэнсіі супрацоўнікі спэцслужб ПНР атрымалі незаконна.
Судзьдзі зьвярнулі ўвагу, што ўзровень пэнсіі не зьяўляюцца вечным. Суд зазначыў, што былыя функцыянэры не засталіся без сродкаў да жыцьця, а іх пэнсіі і так большыя, чым сярэднія выплаты ў краіне. Паявіўся таксама маральны аргумэнт. Канстытуцыйны суд нагадаў, што функцыянэры працавалі для апарата Службы бясьпекі, створанага па ўзоры савецкага КДБ, параўнаў службы ПНР да Штазі і сьцьвердзіў, што яны ўзьніклі для таго, каб парушаць правы чалавека.

Эўрапейскі суд па правах чалавека не разгледзіў скаргі былых функцыянэраў Упраўленьня бясьпекі і Службы бясьпекі на польскі закон, які дазволіў забраць у іх высокія пэнсіі, піша партал wpolityce.pl.

Гэта канчатковы прысуд, які азначае, што ўжо нішто не адменіць рашэньне польскага парлямэнту. Пэнсіі для працаўнікоў рэжымных служб будуць паніжаныя.

Скаргу падало 1628 чалавек, якіх тычыўся дэкамунізацыйны закон (пачаў дзейнічаць 1 студзеня 2010 году). Паніжэньне выплат, у сярэднім на 14%, тычылася каля 40 тысяч чалавек. Скаргі функцыянэраў напачатку адхілілі польскія суды, а Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў, што высокія пэнсіі супрацоўнікі спэцслужб ПНР атрымалі незаконна.

Судзьдзі зьвярнулі ўвагу, што ўзровень пэнсіі не зьяўляюцца вечным. Суд зазначыў, што былыя функцыянэры не засталіся без сродкаў да жыцьця, а іх пэнсіі і так большыя, чым сярэднія выплаты ў краіне. Паявіўся таксама маральны аргумэнт. Канстытуцыйны суд нагадаў, што функцыянэры працавалі для апарата Службы бясьпекі, створанага па ўзоры савецкага КДБ, параўнаў службы ПНР да Штазі і сьцьвердзіў, што яны ўзьніклі для таго, каб парушаць правы чалавека.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт