Logo Polskiego Radia
Print

Расейскае дзяржаўнае тэлебачаньне: Такі канец здраднікам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.03.2018 15:09
„Атручваньне былога агента Сяргея Скрыпаля – гэта папярэджаньне здраднікам Айчыны” - заявіў журналіст.
Сяргей Скрыпаль і яго дачка былі знойдзеныя без прытомнасьці ў нядзелю ў гандлёвым цэнтры ў Солсбэры.Сяргей Скрыпаль і яго дачка былі знойдзеныя без прытомнасьці ў нядзелю ў гандлёвым цэнтры ў Солсбэры.PAP/EPA/GERRY PENNY

Расейскае дзяржаўнае тэлебачаньне: Такі канец здраднікам
„Атручваньне былога агента Сяргея Скрыпаля – гэта папярэджаньне здраднікам Айчыны” - заявіў журналіст.
Пуцін прызнае сваю віну й адкрыта пагражае тым, хто намерваецца дзейнічаць супраць Расеі? Менавіта такім чынам можна ўспрыняць папярэджаньні дзяржаўнага расейскага тэлебачаньня, канстатуе польскі партал niezalezna.pl.
„Атручаньне былога агента Сяргея Скрыпаля – гэта папярэджаньне здраднікам Айчыны”, - заявіў вядучы інфармацыйнай перадачы „Время” па Першай праграме расейскага тэлебачаньня. Раней найбуйнейшыя расейскія СМІ маўчалі на гэтую тэму.
„Я не хачу нічыёй сьмерці. Але толькі па пэдагагічных меркаваньнях, я хацеў бы папярэдзіць усіх тых, хто марыць аб падобнай кар'еры”, - заявіў журналіст Кірыл Кляймёнаў.
Ён дадаў, што „прафэсія здрадніка належыць да самых небясьпечных у сьвеце. Паводле статыстыкі, яна больш небясьпечная, чым праца наркакур'ера. Вельмі рэдка людзі, якія выбралі гэтую прафэсію, дажываюць старасьці ў міры й шчасьці”. Журналіст таксама параіў усім здраднікам і тым, якія проста ненавідзяць сваю Айчыну, каб яны не выбіралі Вялікабрытаніі новай краінай пражываньня.
„Там нешта ня так. Можа быць, гэта клімат. Аднак у апошнія гады там мела месца занадта шмат дзіўных падзеяў з сур'ёзнымі наступствамі”, - дадаў Кірыл Кляймёнаў.
Яго камэнтары працытавалі таксама іншыя інфармацыйныя праграмы расейскай тэлевізіі, падкрэсьліваючы афіцыйную пазыцыю Расеі па гэтай справе, то бок вялікае зьдзіўленьне міжнароднымі абвінавачваньнямі.
Нагадаем, былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка былі знойдзеныя без прытомнасьці ў нядзелю ў гандлёвым цэнтры ў Солсбэры, на паўднёвы захад ад Лёндана. Яны былі атручаныя высока таксычным хімічным рэчывам, якое парушае працу нэрвовай сыстэмы й жыцьцёва важныя функцыі арганізма, паведамляе партал niezalezna.pl.
аз

Пуцін прызнае сваю віну й адкрыта пагражае тым, хто намерваецца дзейнічаць супраць Расеі? Менавіта такім чынам можна ўспрыняць папярэджаньні дзяржаўнага расейскага тэлебачаньня, канстатуе польскі партал niezalezna.pl.

„Атручаньне былога агента Сяргея Скрыпаля – гэта папярэджаньне здраднікам Айчыны”, - заявіў вядучы інфармацыйнай перадачы „Время” па Першай праграме расейскага тэлебачаньня. Раней найбуйнейшыя расейскія СМІ маўчалі на гэтую тэму.

„Я не хачу нічыёй сьмерці. Але толькі па пэдагагічных меркаваньнях, я хацеў бы папярэдзіць усіх тых, хто марыць аб падобнай кар'еры”, - заявіў журналіст Кірыл Кляймёнаў.

Ён дадаў, што „прафэсія здрадніка належыць да самых небясьпечных у сьвеце. Паводле статыстыкі, яна больш небясьпечная, чым праца наркакур'ера. Вельмі рэдка людзі, якія выбралі гэтую прафэсію, дажываюць старасьці ў міры й шчасьці”.

Журналіст таксама параіў усім здраднікам і тым, якія проста ненавідзяць сваю Айчыну, каб яны не выбіралі Вялікабрытаніі новай краінай пражываньня.

„Там нешта ня так. Можа быць, гэта клімат. Аднак у апошнія гады там мела месца занадта шмат дзіўных падзеяў з сур'ёзнымі наступствамі”, - дадаў Кірыл Кляймёнаў.

Яго камэнтары працытавалі таксама іншыя інфармацыйныя праграмы расейскай тэлевізіі, падкрэсьліваючы афіцыйную пазыцыю Расеі па гэтай справе, то бок вялікае зьдзіўленьне міжнароднымі абвінавачваньнямі.

Нагадаем, былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка былі знойдзеныя без прытомнасьці ў нядзелю ў гандлёвым цэнтры ў Солсбэры, на паўднёвы захад ад Лёндана. Яны былі атручаныя высока таксычным хімічным рэчывам, якое парушае працу нэрвовай сыстэмы й жыцьцёва важныя функцыі арганізма, паведамляе партал niezalezna.pl.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт