Logo Polskiego Radia
Print

100-годзьдзе БНР: Як стваралася беларуская дзяржава

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.03.2018 07:50
  • Як стваралася беларуская дзяржава.mp3
Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчана на этнічнай беларускай тэрыторыі 25 сакавіка 1918 году.
фота: Я. Іванюк/radyjo.net

Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчана на этнічнай беларускай тэрыторыі 25 сакавіка 1918 году. З гэтага часу прайшло ўжо 100 гадоў.
За гэты час дасьледчыкі ў асноўным займаліся вывучэньнем гісторыі беларускай дзяржавы. Тым часам – як лічыць Валянцін Мазец зь Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі – ня менш важным зьяўляецца сам працэс, які прыводзіць да стварэньня дзяржавы.
Трэба адрозьніваць два паняцьці – дзяржаўнасьці і дзяржавы. Дзяржава – гэта вышэйшая, апошняя форма дзяржаўнасьці, а працэс інстытуцыяналізацыі дзяржаўнасьці вядзе да ўзьнікненьня дзяржавы.
У 1918 годзе працэс інстытуцыяналізацыі беларускай дзяржаўнасьці падыходзіў да сваёй завяршальнай стадыі, а менавіта да працэсу фармаваньня дзяржаўных устаноў.

Размова ў далучаным гукавым файле.

Яраслаў Іванюк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт