Logo Polskiego Radia
Print

А. Дуда: Палякі маюць права змагацца за добрае імя дзяржавы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.03.2018 11:42
Прэзыдэнт нагадвае, што ў часы вайны за дапамогу габрэям пагражала сьмяротнае пакараньне.
Прэзыдэнт Анджэй ДудаПрэзыдэнт Анджэй ДудаFoto: IAR/Łukasz Kowalski

Выданьне «Dziennik Gazeta Prawna» друкуе вялікае інтэрвію з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Тэматыка гутаркі вельмі разнастайная, ідзе гаворка між іншым пра апошнія зьмены ў заканадаўстве Польшчы, якія ўвялі адказнасьць за ўскладаньне віны на Польшчу за злачынствы нацыстаў падчас Другой сусьветнай вайны. Меркаваньнем прэзыдэнта, ніхто ня мае права псаваць добрае імя Польшчы. Падчас вайны загінула 3 млн. палякаў габрэйскага паходжаньня, але таксама амаль 2 млн. палякаў польскай нацыянальнасьці. За дапамогу габрэям пагражала сьмяротнае пакараньне.

Калі існуе крымінальная адказнасьць за абвяржэньне Галакосту, то чаму мы ня можам караць за хлусьню супраць Польшчы, – кажа Дуда. Ніхто прыстойны ня кажа, што сярод палякаў не было подлых людзей, якія выдавалі габрэяў. Але нельга казаць, што польскі народ адказвае за гэтае злачынства. Польскі народ змагаўся зь немцамі. Антысэмітызм – гэта агідна. «Мне балюча, што сытуацыя выклікала антысэміцкія паводзіны і выказваньні. Зь імі неабходна жорстка змагацца. Ёсьць адпаведныя законы і трэба імі карыстацца», – адзначае прэзыдэнт.

Нядаўна споўнілася палова тэрміну паўнамоцтваў Анджэя Дуды. Журналісты пытаюць, што яму ўдалося дасягнуць за гэты час. Ён кажа, што ўдалося ажыцьцявіць вялікую частку яго перадвыбарчых абяцаньняў, напрыклад, паніжэньне пэнсійнага ўзросту. Чарговы вялікі посьпех кіруючай партыі – увядзеньне праграмы дапамогі сем’ям зь дзецьмі 500+. На сустрэчах прэзыдэнта з выбарцамі людзі кажуць, што гэтыя сродкі зьмянілі жыцьцё іх сем’яў. Акрамя таго, у Польшчы рэкордна нізкае беспрацоўе, значны рост мінімальнай зарплаты, высокі эканамічны рост, павышэньне даходаў з падаткаў, – такія посьпехі сваёй партыі называе Анджэй Дуда.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт