Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі рыхтуюцца годна адзначыць 100 год БНР

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.03.2018 16:35
  • 100 год БНР.mp3
Стагодзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі выклікала вялізарнае ўзрушэньне ў краіне.
vytoki.net

Упершыню дадзены дзень будзе адзначацца ў фармаце дазволенага гарадзкімі ўладамі сьвята.

Арганізатары абяцаюць, што будзе вельмі сьвяточна ды ўзьнёсла. Апроч канцэрту вядучых беларускіх музыкаў ды гуртоў (Лявона Вольскага, «Крамы», Neuro Dubel, Dzeciuki, ды іншых), арганізатары абяцаюць мноства цікавых актыўнасьцяў. Будуць і беларускія сымбалі да арнамэнты, беларуская ежа, мястэчка грамадзкай актыўнасьці ды шмат іншага. Канчатковую праграму абяцаюць прадставіць на днях.

У мерапрыемства ўжо ёсьць афіцыйныя спонсары, адзін зь іх - інфармацыйная кампанія БелаПАН. Таксама вядзецца збор сродкаў на сьвята 100 гадоў БНР праз краўдфандынгавую плятформу «Талака» пад лёзунгам «Годна адзначым 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі». Свой унёсак зрабілі таксама менскія ўлады. Яны вызвалілі арганізатараў ад аплаты за паслугі міліцыі і мэдыкаў, а таксама ад уборкі тэрыторыі. Апроч Менска, чакаецца, што сьвяточныя акцыі #БНР100 таксама пройдуць у Берасьці ды Горадні.

Арганізатары сьвята падрыхтавалі мноства сюрпрызаў. Яны хочуць, каб 25 сакавіка стала сапраўдным сьвятам. Больш падрабязна распавядае адзін з арганізатараў сьвяточнага мерапрыемства на 100 гадоў БНР, кіраўнік крамы symbal.by Павал Белавус.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт