Logo Polskiego Radia
Print

Чыноўнік: Мы хочам цывілізаваць рынкі оптавага гандлю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.03.2018 17:26
У цэнтрах оптавага гандлю, такіх як Вулька Касоўска, Тушын, Явожно, Глухуў прадаўцы не плацяць падаткаў.
http://www.gdpoland.pl/pl/galeria

Аб гэтым кажа ў інтэрвію выданьню «Dziennik. Gazeta Prawna» дырэктар дэпартамэнту барацьбы з эканамічнай злачыннасьцю Пётр Дзедзіц.

У цэнтрах оптавага гандлю, такіх як у мясцовасьцях Вулька Касоўска пад Варшавай, Тушын, Явожно, Глухуў (Wólka Kosowska, Tuszyn, Jaworzno, Głuchów) прадаўцы дзейнічаюць насуперак польскаму праву і не плацяць падаткаў. Вялікая частка гандлю належыць віетнамскаму, кітайскаму і турэцкаму бізнэсу (рэд.)

Пётр Дзедзіц кажа: "Для нас бяз розьніцы, хто гэта – або ён плаціць падаткі, мае касавы апарат і выконвае свае абавязкі, або не, і тады ўваходзім мы. Калі зьявіцца такая патрэба, то нават сярод ночы мы прывядзем перакладчыка віетнамскай, кітайскай ці турэцкай мовы".

Падатковая адчыніла інфармацыйныя пункты ў Вульцы Касоўскай і Жгове. Многія, хто там гандлюе, у прыватнасьці грамадзяне іншых краін, ня ведалі пра свае абавязацельствы перад польскай дзяржавай. Цяпер яны масава падаюць заявы на рэгістрацыю касавых апаратаў.

«Раней цягам 25 гадоў службы ігнаравалі тое, што кітайцы ці віетнамцы езьдзяць па Польшчы без правоў, на машынах без нумароў. Мы вырашаем аб стварэньні групы, якая пастаянна будзе кантраляваць гандлёвы цэнтар у Вульцы Касоўскай. Мы імкнёмся да таго, каб Вулька Касоўска не была цэнтрам нелегальных зьдзелак, а сучасным гандлёвым цэнтрам. Там абарачэньне ў памеры звыш дзясятка мільярдаў злотых, а падаткаў адтуль атрымліваем 40-50 мільёнаў злотых. Гэта сьведчыць пра агромністы маштаб парушэньняў", – сказаў Пётр Дзедзіц з дэпартамэнту барацьбы з эканамічнай злачыннасьцю.

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт