Logo Polskiego Radia
Print

Мінае 4 гады з моманту анэксіі Крыму Расеяй

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.03.2018 15:02
Нельга выключыць, што ў будучыні міжнародная грамадзкасьць проста прымірыцца з гэтым фактам.
Паўвостраў КрымПаўвостраў Крымpixabay.com/Public Domain CC0

Мінае 4 гады з моманту анэксіі Крыму Расеяй
Нельга выключыць, што ў будучыні міжнародная грамадзкасьць проста прымірыцца з гэтым фактам.
18 сакавіка ў Расеі адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Гэтая дата мае для расейцаў сымбалічнае значэньне. Чатыры гады таму, 18 сакавіка, Уладзімір Пуцін падпісаў дакумэнт аб анэксіі Крыму, нагадвае „Plus Minus” - дадатак газэты „Rzeczpospolita” на выходныя.
З пункту гледжаньня міжнароднага заканадаўства, паўвыспа надалей застаецца часткай Украіны, якая знаходзіцца пад расейскай акупацыяй.
Аднак анэксію прызналі некалькі краінаў, у тым ліку Нікарагуа й Вэнэсуэла. Крым у якасьці часткі Расеі паказваюць таксама мапы, выдадзеныя восеньню 2017 году ў Паўночнай Карэі, а Крэмль лічыць анэксію канчатковай і нязьменнай.
Аднак паводле дадатку „Plus Minus”, яшчэ да анэксіі Крым „сваім” лічыла шмат расейцаў. У дасьледаваньнях, праведзеных у 2013 годзе, 56% апытаных расейцаў назвалі Крым тэрыторыяй Расеі. У той жа час Чачню расейскай тэрыторыяй прызнавала 39% апытаных.
У гэткай сытуацыі не зьдзіўляе, што анэксія Крыму выклікала ў Расеі энтузіязм. Пра прарасейскія настроі мог пераканацца кожны, хто тады наведваў паўвыспу.
Расейцы складалі стабільныя дзьве траціны жыхароў Крыму. У сваю чаргу дамінацыя расейскай мовы, якая побач з украінскай мела дзяржаўны статус, была найбольш выразна бачная ў адукацыі й культуры. У 2013 годзе 89,4% вучняў крымскіх школаў вучыліся на расейскай мове. Апрача таго, 80% прэсы выходзіла выключна па-расейску. Ніхто не перасьледаваў расейцаў і іх мовы. Наадварот, гэта ўкраінцы маглі адчуваць сябе на Крыме няёмка.
І хоць міжнародная супольнасьць афіцыйна анэксіі Крыму не прызнае, то нельга выключыць, што ў будучыні проста прымірыцца з гэтым фактам. Менавіта такім чынам ЗША пагадзіліся з анэксіяй балтыйскіх краінаў Савецкім Саюзам, канстатуе „Plus Minus”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт