Logo Polskiego Radia
Print

Я. Мірановіч: Беларускія гісторыкі памянялі падыход да БНР

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.03.2018 14:15
  • Мірановіч.mp3
НАН Беларусі правяла навуковую канфэрэнцыю «БНР у гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці».
Фота з выставы, прысьвечанай 100 угодкам БНР у Нацыянальным музэі Гісторыі Беларусі ў Менску.Фота з выставы, прысьвечанай 100 угодкам БНР у Нацыянальным музэі Гісторыі Беларусі ў Менску.фота: Я.Іванюк/radyjo.net

На мінулым тыдні Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў у Менску навуковую канфэрэнцыю «Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці».
Удзел у ёй прымалі таксама беларускія дасьледчыкі з Беластоку, у тым ліку прафэсар Яўген Мірановіч – навуковы рэдактар Беларускага гістарычнага зборніка.
На ягоную думку, канфэрэнцыя сьведчыць пра зьмену беларускай дзяржаўнай гістарыяграфіі да падзеяў стогадовай даўнасьці. Гэтую зьмену – дадае дасьледчык – можна было назіраць ужо ў мінулым годзе, калі Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у Менску зладзіў канфэрэнцыю, прысьвечаную дзяржаўным традыцыям Беларусі.

Я.Іванюк

Размова ў далучаным гукавым файле.

Фота з выставы, прысьвечанай 100-годзьдзю БНР у Нацыянальным музэі гісторыі Беларусі.

/

/

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт