Logo Polskiego Radia
Print

"Для Лукашэнкі прымальная толькі савецкая спадчына"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.03.2018 15:05
  • Для Лукашэнкі прымальная толькі савецкая спадчына.mp3
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі неабходна ведаць, але ганарыцца тымі падзеямі ня варта.
фота: прэс-служба прэзыдэнта РБ

У Беларусі пачаліся прэвэнтыўныя затрыманьні актывістаў напярэдадні Дня волі. Затрымліваюць тых, хто зьбіраўся на недазволенае ўладамі шэсьце-пратэст, на якое заклікаў, між іншым, Мікалай Статкевіч. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі неабходна ведаць, але ганарыцца тымі падзеямі ня варта. Ён назваў БНР сумнай старонкай гісторыі і параўнаў з Галакостам. Міністэрства абароны мабілізіравала дзьве тысячы ваеннаабавязаных. Ці час збораў можа быць зьвязаны са сьвяткаваньнем 100-годзьдзя БНР? Гэтыя пытаньні абмяркоўвае палітоляг і гісторык Павал Усаў.
Беларуская міліцыя пачала затрымліваць ініцыятараў шэсьця 25 сакавіка. Затрыманыя Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі. Ёсьць падазрэньні, што чарговым затрыманым можа стаць Мікалай Статкевіч.
П. Усаў: Безумоўна, улады не зацікаўленыя ў тым, каб нейкім чынам магчымая вялікая колькасьць удзельнікаў паказала сваю незадаволенасьць. Каб не было нейкіх нечаканасьцяў, як гэта звычайна робяць беларускія ўлады, быў рэалізаваны прэвэнтыўны варыянт. Гэта сьведчыць аб тым, што размовы пра нейкую ўнутрыпалітычную лібэралізацыю выключна фармальныя і ня маюць нічога супольнага з рэальнымі зьменамі ўнутры сыстэмы. Затрыманьні паказваюць, што сыстэма будзе зьнішчаць усе, нават умоўныя, пагрозы для яе стабільнасьці.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі неабходна ведаць, але ганарыцца тымі падзеямі ня варта. Ён назваў БНР сумнай старонкай гісторыі і параўнаў з Галакостам.
П. Усаў: Гэта яшчэ адзін прыклад, як беларускі кіраўнік па-свойму ацэньвае гісторыю. Па-другое, ён ня ведае ніякіх дэталяў аб тым, як разьвіваліся падзеі ў 1918 годзе. Для яго ўсё, што было зьвязана з немцамі, зьвязана з фашыстамі. Хоць безумоўна падзеі 1918 году цалкам адрозьніваюцца ад падзей 1941 году. Лукашэнка яшчэ раз паказаў, што для яго легальным і прымальным зьяўляецца толькі ўсё савецкае. Іншыя формы існаваньня Беларусі – ВКЛ, Рэчпаспалітая, БНР – у яго сьвядомасьці варожыя, непрымальныя элемэнты беларускай дзяржаўнасьці, што не адпавядае яго сьветапогляду, які з большага набліжаны да расейскага. Сяброўства з Расеяй для яго больш важнае, чым будаваньне ўласнай незалежнасьці.
Міністэрства абароны мабілізіравала дзьве тысячы ваеннаабавязаных. Мабілізацыя стала нечаканасьцю для прызваных. Мабілізацыя закранула ўсіх – айцішнікаў, інжынэраў, электрыкаў, мэдпэрсанал.
П. Усаў: Вайсковыя зборы для беларускага войска – нармальная справа. Але тое, што яны адбываюцца напярэдадні сьвяткаваньня 25 сакавіка, сьведчыць пра жаданьне прыхаваць больш актыўную частку насельніцтва. У войска забіраюць інтэлігенцыю. Напэўна ёсьць нейкі сьпіс людзей, якія маюць актыўную пазыцыю, каб панізіць градус сьвята 25 сакавіка. Улады зробяць усё, каб сьвяткаваньне было нешматлікім. У некаторых рэгіёнах сьвяткаваньні не дазволілі. Ва ўнівэрсытэтах праводзяць ідэалягічныя гутаркі, чаму нельга сьвяткаваць 100-годзьдзе БНР. Мабілізацыя – гэта звычайны крок аўтарытарных уладаў, каб ізаляваць пэўную частку насельніцтва ад удзелу ў масавых акцыях.

У Беларусі пачаліся прэвэнтыўныя затрыманьні актывістаў напярэдадні Дня волі. Затрымліваюць тых, хто зьбіраўся на недазволенае ўладамі шэсьце-пратэст, на якое заклікаў, між іншым, Мікалай Статкевіч. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі неабходна ведаць, але ганарыцца тымі падзеямі ня варта. Ён назваў БНР сумнай старонкай гісторыі і параўнаў з Галакостам. Міністэрства абароны мабілізіравала дзьве тысячы ваеннаабавязаных. Ці час збораў можа быць зьвязаны са сьвяткаваньнем 100-годзьдзя БНР?

Гэтыя пытаньні абмяркоўвае палітоляг і гісторык Павал Усаў.

Беларуская міліцыя пачала затрымліваць ініцыятараў шэсьця 25 сакавіка. Затрыманыя Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі. Ёсьць падазрэньні, што чарговым затрыманым можа стаць Мікалай Статкевіч.

П. Усаў: Безумоўна, улады не зацікаўленыя ў тым, каб нейкім чынам магчымая вялікая колькасьць удзельнікаў паказала сваю незадаволенасьць. Каб не было нейкіх нечаканасьцяў, як гэта звычайна робяць беларускія ўлады, быў рэалізаваны прэвэнтыўны варыянт. Гэта сьведчыць аб тым, што размовы пра нейкую ўнутрыпалітычную лібэралізацыю выключна фармальныя і ня маюць нічога супольнага з рэальнымі зьменамі ўнутры сыстэмы. Затрыманьні паказваюць, што сыстэма будзе зьнішчаць усе, нават умоўныя, пагрозы для яе стабільнасьці.

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі неабходна ведаць, але ганарыцца тымі падзеямі ня варта. Ён назваў БНР сумнай старонкай гісторыі і параўнаў з Галакостам.

П. Усаў: Гэта яшчэ адзін прыклад, як беларускі кіраўнік па-свойму ацэньвае гісторыю. Па-другое, ён ня ведае ніякіх дэталяў аб тым, як разьвіваліся падзеі ў 1918 годзе. Для яго ўсё, што было зьвязана з немцамі, зьвязана з фашыстамі. Хоць безумоўна падзеі 1918 году цалкам адрозьніваюцца ад падзей 1941 году. Лукашэнка яшчэ раз паказаў, што для яго легальным і прымальным зьяўляецца толькі ўсё савецкае. Іншыя формы існаваньня Беларусі – ВКЛ, Рэчпаспалітая, БНР – у яго сьвядомасьці варожыя, непрымальныя элемэнты беларускай дзяржаўнасьці, што не адпавядае яго сьветапогляду, які з большага набліжаны да расейскага. Сяброўства з Расеяй для яго больш важнае, чым будаваньне ўласнай незалежнасьці.

Міністэрства абароны мабілізіравала дзьве тысячы ваеннаабавязаных. Мабілізацыя стала нечаканасьцю для прызваных. Мабілізацыя закранула ўсіх – айцішнікаў, інжынэраў, электрыкаў, мэдпэрсанал.

П. Усаў: Вайсковыя зборы для беларускага войска – нармальная справа. Але тое, што яны адбываюцца напярэдадні сьвяткаваньня 25 сакавіка, сьведчыць пра жаданьне прыхаваць больш актыўную частку насельніцтва. У войска забіраюць інтэлігенцыю. Напэўна ёсьць нейкі сьпіс людзей, якія маюць актыўную пазыцыю, каб панізіць градус сьвята 25 сакавіка. Улады зробяць усё, каб сьвяткаваньне было нешматлікім. У некаторых рэгіёнах сьвяткаваньні не дазволілі. Ва ўнівэрсытэтах праводзяць ідэалягічныя гутаркі, чаму нельга сьвяткаваць 100-годзьдзе БНР. Мабілізацыя – гэта звычайны крок аўтарытарных уладаў, каб ізаляваць пэўную частку насельніцтва ад удзелу ў масавых акцыях.
ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт