Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка хоча гнацца за двума зайцамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.03.2018 15:49
Беларускі лідар хоча адначасова падаўляць апазыцыю, набліжацца да Захаду й браць мільярды ад Крамля.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка хоча гнацца за двума зайцамі
Беларускі лідар хоча адначасова падаўляць апазыцыю, набліжацца да Захаду й браць мільярды ад Крамля.
Надоечы, падчас сустрэчы з моладзьдзю беларускі лідар раскрыў стратэгію сваёй палітыкі ў дачыненьні да Расеі. Аляксандар Лукашэнка прызнаў, што беларуска-расейскія адносіны „выглядаюць па-рознаму”, тым ня менш, расейцы „ў любой сытуацыі акажуць Беларусі дапамогу”, паколькі яны баяцца яе страціць.
„Лукашэнка ўзамен за саюз з Расеяй хоча атрымліваць танны газ, нафту й фінансавую падтрымку”, - кажа ў размове з газэтай „Rzeczpospolita” вядомы беларускі палітоляг Аляксандар Класкоўскі.
Менск спадзяецца на чарговую падтрымку з Масквы, лічыць прафэсар Андрэй Суздальцаў з маскоўскай Вышэйшай школы эканомікі.
„У 1996-2016 гадах Беларусь атрымала ад Расеі больш за 100 мільярдаў даляраў у выглядзе таннай нафты, газу й крэдытаў. Аднак цягам апошніх гадоў падтрымка Масквы зьменшылася, а беларуская эканоміка апынулася ў складанай сытуацыі”, - нагадвае Суздальцаў.
Цягам апошніх гадоў Лукашэнка неаднойчы падкрэсьліваў, што ацяпленьне адносінаў з Эўразьвязам - гэта адзін з важнейшых напрамкаў замежнай палітыкі Менска. У 2016 годзе Брусэль зьняў санкцыі з больш чым 100 беларускіх прадпрыемстваў. У сваю чаргу беларускіх апазыцыянэраў не прысуджаюць ужо да шматгадовага зьняволеньня. Гэта аднак не азначае, што яны рэгулярна не трапляюць за краты.
Сёлета ўпершыню афіцыйныя ўлады пагадзіліся на правядзеньне 25 сакавіка мітынгу й канцэрту з нагоды Дня Волі, які супадае са 100-годзьдзем абвяшчэньня БНР. Тым ня менш, традыцыйнае шэсьце ў гэты дзень было забароненае. Частка беларускай апазыцыі на гэта пагадзілася, а тая, якая не пагадзілася – трапіла за краты, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт