Logo Polskiego Radia
Print

Расейская дзяржава раскрадзеная чыноўнікамі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.03.2018 15:52
Узровень раскраданьня дзяржавы ў гэтай краіне проста неверагодны.
Foto: Wikipedia.org/Kiwiev/CC-BY-SA 3.0

Пра гэта распавёў штодзёнцы «Dziennik Gazeta Prawna» польскі палітоляг.

Чыноўнікі сярэдняга рангу жывуць у палацах, у іх яхты, люксавыя аўтамабілі, а залатыя гадзіньнікі – гэта ўвогуле дробязь. Гадзіньнікі – гэта дробны сымбаль таго, што пуцінская ды ельцынская эліта зрабіла з Расеяй. Пра гэта ў інтэрвію газэце распавёў палітоляг Адам Эбэрхард, дырэктар варшаўскага Цэнтра ўсходніх дасьледаваньняў. Узровень раскраданьня дзяржавы для нас проста неверагодны. Чыноўнікі жывуць у палацах, многія маюць вілы на Лазурным Беразе.

Экспэрт распавёў, што бачыў палац былога кіраўніка Расейскай чыгункі Ўладзіміра Якуніна. Там толькі дом для прыслугі мае 500 м2. Якунін меў велізарныя амбіцыі, нават хацеў стаць наступнікам Пуціна. Аднак трапіў у апалу ды зьнік з палітыкі. Пры гэтым ягоны палац і грошы ніхто не адбіраў. Якуніна не напаткаў лёс іншага міністра Аляксея Ўлюкаева, які атрымаў 8 гадоў лягерe, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт