Logo Polskiego Radia
Print

Трагедыя ў Кемераве - вынік гнілой палітычнай сыстэмы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.03.2018 17:23
  • Трагедыя ў Кемераве.mp3
Гэта ня першы прыклад таго, як карумпаваныя чыноўнікі дазваляюць адчыняць цэнтры, якія не адпавядаюць нормам бясьпекі.
PAP/EPA/ALEXANDER PATRIN/A42.RU

Лічба афіцыйна пацьверджаных ахвяр пажару ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Зімовая вішня» ў расейскім Кемераве ўзрасла да 64 чалавек, яшчэ 44 чалавекі зьвярнуліся па мэдыцынскую дапамогу. Паведамляецца, што сярод загінуўшых дзевяць дзяцей. СМІ пішуць, што ў цэнтры не спрацавала супрацьпажарная сыстэма, былі парушаныя правілы бясьпекі.
З пачатку бягучага году гэта ня першая трагедыя ў Расеі – зьвяртае ўвагу палітоляг і гісторык Павал Усаў. Спачатку катастрофа самалёту ў Саратаве, у якой загінулі 63 асобы. Некалькі дзён таму ў Маскоўскай вобласьці больш за 30 дзяцей атруціліся газам, які паяўляецца ў выніку гніцьця адкідаў. Дзеці дагэтуль знаходзяцца ў шпіталях.
П. Усаў: Усё гэта адбываецца ў пэрыяд прэзыдэнцкай кампаніі Ўладзіміра Пуціна. Нагадаю, што кампанія прэзэнтуецца як перамога расейскага грамадзтва над зьнешнімі пагрозамі, а Пуцін выведзе расейскую нацыю на новы ўзровень. На маю думку, гэта элемэнты адной сыстэмы. Уся гніласьць палітычнай сыстэмы адбіваецца на дэградацыі сацыяльнай і эканамічнай сыстэмы. Усё гэта стварае ўмовы для такіх трагедый, і яны будуць працягвацца. Палітычная і эканамічная сыстэма на столькі карумпаваныя, што заплюшчваюцца вочы на элемэнтарную сыстэму бясьпекі. Кемерава – гэта ня першы і не апошні прыклад таго, як карумпаваныя бізнэсоўцы і чыноўнікі дазваляюць адчыняць цэнтры, якія не адпавядаюць нормам бясьпекі.
Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт