Logo Polskiego Radia
Print

Польскае агенцтва па інвэстыцыях і гандлі адкрывае цэнтры за мяжой

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.03.2018 13:59
У канчатковым рахунку Польшча плянуе адкрыць за мяжой ажно 70 прадстаўніцтваў агенцтва.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскае агенцтва па інвэстыцыях і гандлі адкрывае цэнтры за мяжой
У канчатковым рахунку Польшча плянуе адкрыць за мяжой ажно 70 прадстаўніцтваў агенцтва.
Для паловы бягучага году павінны дзейнічаць агулам да 50 замежных гандлёвых прадстаўніцтваў Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі. Іх мэта – падтрымка экспарту й польскіх прадпрымальнікаў за мяжой, а таксама прыцягваньне інвэстараў у Польшчу.
На дадзены момант дзейнічае 29 прадстаўніцтваў Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі, у тым ліку 18 па-за Эўразьвязам. Старшыня агенцтва Томаш Пісуля (Tomasz Pisula) паведаміў, што працягваецца набор працаўнікоў. У бліжэйшым часе новыя цэнтры будуць адкрытыя, між іншым, у Нарвэгіі, Чэхіі й Інданэзіі.
IAR 3 - 2018-03-22 15:51:00 - PAIH - BIURA HANDLOWE - TERMIN
Томаш Пісуля: Працягваецца падрыхтоўка да адкрыцьця прадстаўніцтва ва Ўкраіне. Цяпер адкрываем прадстаўніцтва ў Балгарыі, Фінляндыі, Калюмбіі, Паўднёвай Карэі й Кувэйце. Я размаўляў з кандыдатамі на працаўнікоў у многіх іншых краінах. Варта дадаць, што новаадкрытыя цэнтры, напрыклад, у Аргентыне могуць пахваліцца першымі посьпехамі.
Старшыня Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі зьвяртае ўвагу на значнае зацікаўленьне з боку прадпрымальнікаў.
Томаш Пісуля: Мы пастаянна атрымліваем паведамленьні ад кампаніяў пра тое, што мы дапамаглі ім заключыць кантракты, напрыклад, у Афрыцы ці Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыках, у ЗША. Магу сказаць, што цяпер мы працуем над буйным інвэстыцыйным праектам у Паўночнай Амэрыцы.
У канчатковым рахунку, Польшча плянуе адкрыць за мяжой ажно 70 прадстаўніцтваў Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі. У першым квартале бягучага году замежныя гандлёвыя цэнтры дапамаглі 1 700 кліентаў. Столькі кліентаў яны мелі ў цэлым 2017 годзе.
аз

Дa паловы бягучага году павінны дзейнічаць агулам да 50 замежных гандлёвых прадстаўніцтваў Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі. Іх мэта – падтрымка экспарту й польскіх прадпрымальнікаў за мяжой, а таксама прыцягваньне інвэстараў у Польшчу.

На дадзены момант дзейнічае 29 прадстаўніцтваў Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі, у тым ліку 18 па-за Эўразьвязам. Старшыня агенцтва Томаш Пісуля (Tomasz Pisula) паведаміў, што працягваецца набор працаўнікоў. У бліжэйшым часе новыя цэнтры будуць адкрытыя, між іншым, у Нарвэгіі, Чэхіі й Інданэзіі.

Томаш Пісуля: Працягваецца падрыхтоўка да адкрыцьця прадстаўніцтва ва Ўкраіне. Цяпер адкрываем прадстаўніцтва ў Балгарыі, Фінляндыі, Калюмбіі, Паўднёвай Карэі й Кувэйце. Я размаўляў з кандыдатамі на працаўнікоў у многіх іншых краінах. Варта дадаць, што новаадкрытыя цэнтры, напрыклад, у Аргентыне могуць пахваліцца першымі посьпехамі.

Старшыня Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі зьвяртае ўвагу на значнае зацікаўленьне з боку прадпрымальнікаў.

Томаш Пісуля: Мы пастаянна атрымліваем паведамленьні ад кампаніяў пра тое, што мы дапамаглі ім заключыць кантракты, напрыклад, у Афрыцы ці Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыках, у ЗША. Магу сказаць, што цяпер мы працуем над буйным інвэстыцыйным праектам у Паўночнай Амэрыцы.

У канчатковым рахунку, Польшча плянуе адкрыць за мяжой ажно 70 прадстаўніцтваў Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі. У першым квартале бягучага году замежныя гандлёвыя цэнтры дапамаглі 1 700 кліентаў. Столькі кліентаў яны мелі ў цэлым 2017 годзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт