Logo Polskiego Radia
Print

Польшча чакае далейшых крокаў у дачыненьні да Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.03.2018 14:23
  • Польшча чакае далейшых крокаў у дачыненьні да Расеі.mp3
Польскія палітыкі лічаць, што наступным крокам пасьля выдаленьня дыпляматаў павінна стаць пытаньне Nord Stream 2.
PAP/EPA/ALEXEI DRUZHININ / SPUTNIK / KREMLIN POOL

14 краін Эўразьвязу прынялі рашэньне выдаліць са сваёй тэрыторыі расейскіх дыпляматаў у адказ на хімічную атаку ў Вялікабрытаніі. Гаворка ідзе пра спробу забойства падвойнага расейскага агента Сяргея Скрыпаля.
Польшча выдаляе са сваёй тэрыторыі чатырох дыпляматаў Расейскай Фэдэрацыі. Яны павінны выехаць з Польшчы да 3 красавіка. Сярод краін ЭЗ, якія выдаляюць расейскіх дыпляматаў, ёсьць Нямеччына, Францыя, Галяндыя, Чэхія, Летува, Латвія і Эстонія. Да іх далучылася Ўкраіна, якая 13 дыпляматам загадала пакінуць сваю тэрыторыю. ЗША паінфармавалі пра выдаленьне 60 расейскіх дыпляматаў і закрыцьцё консульства ў Сіэтле.
Учора пра жэст салідарнасьці чатырнаццаці краін з уладамі ў Лёндане паінфармаваў кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск.
Д. Туск: Дадатковыя рашэньні, уключна з чарговымі выдаленьнямі ў рамках супольных эўразьвязаўскіх дзеяньняў, ня выключаныя ў бліжэйшых днях і тыднях.
Справа рэакцыі на хімічную атаку абмяркоўвалася на саміце Эўразьвязу на мінулым тыдні. Было вырашана выклікаць на кансультацыю ў Брусэль эўразьвязаўскага амбасадара ў Расеі Маркуса Эдэрэра. На саміце не былі прынятыя санкцыі на эўразьвязаўскім узроўні, паколькі не было адзінагалоснасьці.
Брытанскі міністар абароны Гавін Уільямсан заявіў, што ў сьвеце закончылася церпялівасьць у дачыненьні да Ўладзіміра Пуціна і яго палітыкі. «Сьвет аб’яднаны з брытанцамі, а гэта важны сыгнал для Крамля», – падкрэсьліў міністар абароны Вялікабрытаніі.
Міністар канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Лапінські тлумачыць, што скаардынаваная акцыя выдаленьня расейскіх дыпляматаў – гэта жэст салідарнасьці ў дачыненьні да Вялікабрытаніі. Паводле яго, гэта акцыя супраць палітыкі расейскага прэзыдэнта.
К. Лапіньскі: Гэта рэакцыя, якая, на маю думку, пакажа Расеі, што іх мэтады не застануцца не пакаранымі. Канешне, застаецца пытаньне, што далей? Якія рэакцыі могуць быць яшчэ больш эфэктыўнымі? Ці яны могуць быць больш адчувальнымі для Ўладзіміра Пуціна? Магчыма, гэтая справа нейкім чынам пакажа краінам Заходняй Эўропы, асабліва Францыі і Нямеччыне, што ня варта інвэставаць у палітычныя праекты, які ставяць Эўропу ў залежнасьць ад расейскага газу. Я маю на ўвазе будову газаправоду Nord Stream 2, які разьбівае эўрапейскую салідарнасьць. Ёсьць нагода, каб закрануць многія іншыя тэмы.
Польскі эўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі называе адкліканьне расейскіх дыпляматаў клясычным крокам у катэгорыі «лёгкая вага». «Адчувальнасьць гэтага кроку невялікая, у параўнаньні з сапраўднымі эканамічнымі санкцыямі, тыпу эмбарга», – цытуе эўрадэпутата niezalezna.pl.
«Гэты крок, эфэктны і нэўтральны эканамічна, часта азначае: мы асуджаем чыны, але ня хочам плаціць эканамічную цану за сапраўдныя і эканамічныя санкцыя, як, напрыклад, выдаленьне Расеі з сыстэмы плацяжэй SWIFT, ці заблякаваньне газаправоду Nord Stream 2», – ацаніў Яцэк Сарыюш-Вольскі.
Паводле эўрадэпутата, у гэтым выпадку скаардынаваныя дзеяньні эўрапейскіх краін маюць асаблівую вартасьць. Гэта дадаткова падкрэсьлівае вагу прынятага рашэньня, нягледзячы на тое, што былі прапановы прызнаць спробу атручэньня Сяргея Скрыпаля двухбаковай, брытанска-расейскай праблемай.
Сярод польскіх камэнтатараў чуваць шмат галасоў аб тым, што гэты толькі сымбалічны крок, а не рэальны ўдар у Расею. Гісторык і палітоляг Ежы Таргальскі перакананы, што Расея выкарыстае выдаленьне сваіх дыпляматаў на сваю карысьць.
Е. Таргальскі: Пуцін гэта выкарыстае для кансалідацыі грамадзтва. Будзе гаварыць: Глядзіце як нас перасьледуе гэты агідны Захад. Расейская агентура ў Польшчы пачне крычаць пра тое, як Амэрыка вядзе гульні з мірнай, у нічым не вінаватай Расеяй і гэтак далей.
Крэмль заявіў пра сымэтрычна адказ на рашэньне заходніх краін. Расейскае МЗС назвала яго «непрыязных крокам, які вымагае адказу». Прэс-сакратар Крамля заявіў, што Масква ня мае нічога супольнага са справай Сяргея Скрыпаля. Дзьмітры Пяскоў дадаў, што пытаньне выдаленьня расейскіх дыпляматаў будзе аналізавацца, будзе прадстаўленае Ўладзіміру Пуціну і дачакаецца адказу па прынцыпу ўзаемнасьці. Паводле прэс-сакратара Крамля, канчатковае рашэньне прыме асабіста прэзыдэнт Пуцін. У спэцыяльнай заяве расейскае МЗС інфармуе пра свой рашучы пратэст, назвала рашэньне заходніх краін «правакацыйным крокам» і абвінаваціла іх у тым, што яны ходзяць на павадку ў Вялікабрытаніі.

Сярод польскіх камэнтатараў чуваць шмат галасоў аб тым, што гэта толькі сымбалічны крок, а не рэальны ўдар у Расею. Гісторык і палітоляг Ежы Таргальскі перакананы, што Расея выкарыстае выдаленьне дыпляматаў на сваю карысьць.

Е. Таргальскі: Пуцін гэта выкарыстае для кансалідацыі грамадзтва. Будзе гаварыць: Глядзіце як нас перасьледуе гэты агідны Захад. Расейская агентура ў Польшчы пачне крычаць пра тое, як Амэрыка вядзе гульні з мірнай, у нічым не вінаватай Расеяй і гэтак далей.

Крэмль заявіў пра сымэтрычна адказ на рашэньне заходніх краін. Расейскае МЗС назвала яго «непрыязных крокам, які вымагае адказу». Прэс-сакратар Крамля заявіў, што Масква ня мае нічога супольнага са справай Сяргея Скрыпаля. Дзьмітры Пяскоў дадаў, што пытаньне выдаленьня расейскіх дыпляматаў будзе аналізавацца, будзе прадстаўленае Ўладзіміру Пуціну і дачакаецца адказу па прынцыпу ўзаемнасьці. Паводле прэс-сакратара Крамля, канчатковае рашэньне прыме асабіста прэзыдэнт Пуцін. У спэцыяльнай заяве расейскае МЗС інфармуе пра свой рашучы пратэст, назвала рашэньне заходніх краін «правакацыйным крокам» і абвінаваціла іх у тым, што яны ходзяць на павадку ў Вялікабрытаніі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт