Logo Polskiego Radia
Print

Пэнсіянэры ахвотна дапамагаюць дзецям і ўнукам

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.03.2018 13:18
З іншага боку, многім пажылым таксама патрэбная дапамога.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Звыш 40% польскіх пэнсіянэраў дапамагае грашыма сваім дзецям і ўнукам – чытаем у выданьні «Dziennik Gazeta Prawna». Пра гэта вядома дзякуючы дасьледаваньню, праведзенаму па даручэньні Офіса эканамічнай інфармацыі.

Адна трэцяя сярод тых пэнсіянэраў, якія дапамагаюць дзецям і ўнукам, робяць гэта рэгулярна – як мінімум раз у месяц. У Польшчы за пэнсію жыве 8,9 млн. чалавек, прыкладна палова атрымлівае сярэднюю пэнсію – каля 2,13 тыс. злотых бяз выліку падаткаў. Таму сярэдняя сума, якую пажылыя перадаюць сваім родным, здаецца адносна вялікай – 430 злотых.

Пэнсіянэры кажуць, што пераважна яны самі прапануюць дапамогу, але апытаньне маладых людзей сьведчыць аб тым, што кожны трэці малады чалавек ва ўзросьце 18-34 гадоў сам зьвяртаецца па дапамогу да бацькоў або бабулі, дзядулі, калі яму не хапае фінансавых сродкаў.

З іншага боку, многім пажылым таксама патрэбная дапамога. Паводле зьвестак Офіса эканамічнай інфармацыі, у групе пэнсіянэраў каля 333 тыс. асобаў ня могуць своечасова аплаціць рату крэдыту, пазыкі, а нават камунальныя аплаты. Гэта кожны 19-ты пэнсіянэр.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт