Logo Polskiego Radia
Print

Польская эканоміка ацэнена на 4 з плюсам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.04.2018 15:36
Польскія экспэрты спадзяюцца, што сёлета эканоміка краіны вырасьце на 4,5%.
pixabay.com/Pixabay License

Тэму асьвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Падставай для такіх спадзяваньняў сталі вынікі па росьце ВУП за мінулы год, а таксама добрая каньюнктура ў першым квартале бягучага года. Гэта паўплывала на настроі інвэстараў ды экспэртаў. Яны разьлічваюць, што сёлета польская эканоміка вырасьце на 4,5%. Пры канцы мінулага года спадзяваньні не перавышалі 4%. Цяпер прагнозы аналітыкаў нашмат больш аптымістычныя. Асноўныя прычына – працягваецца рост інвэстыцый ды спажывецкага попыту ў Польшчы. Замест чаканых 7,4% інвэстыцыі вырасьлі да 8%, а спажывецкі попыт вырас з 3,9 да 4,3%.

Сярод рызыкаў, газэта зазначае рост інфляцыйных чаканьняў прадпрымальнікаў, што можа паўплываць на рост цэн у Польшчы. Таксама нестабільнасьць курсу польскага злотага. Далейшае ўмацаваньне можа пагоршыць пэрспэктывы экспарцёраў. Таксама на канец году можа пагоршыцца сытуацыя на рынку працы. На канец году экспэрты прагназуюць рост беспрацоўя ў Польшчы. Такім чынам, бліжэйшыя месяцы могуць стаць пікам росту эканомікі ў Польшчы. Далей пачнецца запавольваньне, піша польскае выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт