Logo Polskiego Radia
Print

"Рэфэрэндум можа дапамагчы Мікалаю прыйсьці да ўлады"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.04.2018 15:27
  • Палітычнае люстэрка 0404.mp3
На дадзены момант Лукашэнка зацыкліўся на ідэі перадаць уладу малодшаму сыну - мяркуе палітоляг Павал Усаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Лідзія Ярмошына заявіла, што ў краіне магчымым зьяўляецца правядзеньне канстытуцыйнага рэфэрэндуму. Якія пытаньні могуць быць вынесены на рэфэрэндум і з якой мэтай? Ці ёсьць што сьвяткаваць у гадавіну пакліканьня Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі? Ці ўдасца беларускаму рэжыму ўзяць пад кантроль інтэрнэт-рэсурсы, у тым ліку сацыяльныя сеткі? Пра гэта ў перадачы «Палітычнае люстэрка» мы размаўляем з палітолягам і гісторыкам Паўлам Усавым.
Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, распрацоўкай пытаньняў, якія будуць пастаўленыя на імаверным рэфэрэндуме, зоймецца Канстытуцыйны суд. Якімі могуць быць гэтыя пытаньні?
П. Усаў: Рэфэрэндум можа адбыцца альбо ў пэрыяд прэзыдэнцкай кампаніі, ці год перад. Самым ключавым пытаньнем на ім будзе павелічэньне тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта з пяці да сямі ці васьмі гадоў. Гэта для Лукашэнкі добрая магчымасьць прызначаць менш рэсурсаў для чарговым прэзыдэнцкіх кампаній. Па-другое, гэта, безумоўна стабілізуе палітычную сыстэму на чарговыя сем гадоў. На сёньняшні дзень Лукашэнка зацыкліўся на тым, каб перадаць уладу малодшаму сыну Мікалаю. Рэфэрэндум стварае ўмовы для паступовай перадачы ўлады. У гэтым годзе Мікалаю будзе 14 гадоў. Прэзыдэнтам краіны можа стаць кандыдат, якому споўнілася 35 гадоў. Рэфэрэндум можа панізіць гэты ўзрост да 30. Як раз пасьля двух тэрмінаў прэзыдэнцтва (14 гадоў) створацца ўмовы, каб яшчэ пры жыцьці Лукашэнкі ўлада была перададзена 30-гадоваму Мікалаю.
2 красавіка 1996 году паміж Менскам і Масквой была дасягнутая дамоўленасьць пра ўтварэньне Саюзу Беларусі і Расеі з палітычнай і эканамічнай інтэграцыяй абедзьвюх дзяржаваў. Прайшло 22 гады. Ці ёсьць што сьвяткаваць абедзьвюм краінам?
П. Усаў: Сярод расейскіх эліт Саюзная дзяржава ўжо сябе перажыла. Расея ўжо не прыкладае столькі намаганьняў для інтэграцыі паміж Масквой і Менскам. Пляны расейцаў цяпер засяроджаны найперш на эўразійскай інтэграцыі. Як толькі будуць створаны палітычныя інстытут у межах эўразійскай інтэграцыі, праект Саюзнай дзяржавы перастане існаваць. У сваю чаргу Лукашэнка зацікаўлены ў тым, каб захаваць гэты праект, паколькі ён ставіць Беларусь на іншы ўзровень адносін з Расеяй. Адначасова Масква ня хоча рабіць першага кроку па ідэалягічных прычынах.
Поўная размова і камэнтар да плянаваных зьменаў у Законе аб СМІ – у далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт