Logo Polskiego Radia
Print

Велікодныя гульні, звычаі ды абрады

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.04.2018 07:18
  • Велікодныя гульні, звычаі ды абрады.mp3
Са сьвятам Вялікадня зьвязана многа абрадаў ды вясёлых звычаяў.
pixabay.com/CC0

Велікодныя гульні, звычаі ды абрады
Вялікдзень – гэта «сьвята сьвятаў i ўрачыстасьць урачыстасьцяў» з нагоды сьветлага Ўваскрасеньня Госпада Iсуса Хрыста пасьля пакутнiцкай сьмерці на крыжы. Адным з сымбаляў Вялікадня зьяўляецца яйка. Яно ўвасабляе народныя ўяўленьні пра творчыя, жыцьцёвыя сілы прыроды, сымбалізуе перамогу жыцьця над сьмерцю, зьяўляецца міталягічным правобразам сусьвету. Асьвечанае ў царкве яйка ядуць першым пасьля вяртаньня з усяночнай службы, пачынаючы сьвяточнае застольле. Са сьвятам Вялікадня зьвязана многа абрадаў ды вясёлых звычаяў. Дзеці й дарослыя каталі яйкі з горак, гулялі ў выбіткі, адведвалі блізкіх і знаёмых з падарункамі. Радасьць Вялікадня можна было пачуць таксама ў царкоўных званіцах.
сюжэт
Вялiкдзень – сьвята вясны й абуджэньня прыроды – атрымаў асаблiвае хараство i ўзьнёсласьць. Гэта адно з самых шанаваных хрысьціянскіх сьвятаў, сьвята Ўваскрасеньня нашай душы. Пра Вякідзень з а. Мікалаем Астапчуком з Гарадка ды Верай Хведчынай з Гародні гутарыла Анна Пятроўская

Вялікдзень – гэта «сьвята сьвятаў i ўрачыстасьць урачыстасьцяў» з нагоды сьветлага Ўваскрасеньня Госпада Iсуса Хрыста пасьля пакутнiцкай сьмерці на крыжы. Адным з сымбаляў Вялікадня зьяўляецца яйка. Яно ўвасабляе народныя ўяўленьні пра творчыя, жыцьцёвыя сілы прыроды, сымбалізуе перамогу жыцьця над сьмерцю, зьяўляецца міталягічным правобразам сусьвету. Асьвечанае ў царкве яйка ядуць першым пасьля вяртаньня з усяночнай службы, пачынаючы сьвяточнае застольле. Са сьвятам Вялікадня зьвязана многа абрадаў ды вясёлых звычаяў. Дзеці й дарослыя каталі яйкі з горак, гулялі ў выбіткі, адведвалі блізкіх і знаёмых з падарункамі. Радасьць Вялікадня можна было пачуць таксама ў царкоўных званіцах.

Вялiкдзень – сьвята вясны й абуджэньня прыроды – атрымаў асаблiвае хараство i ўзьнёсласьць. Гэта адно з самых шанаваных хрысьціянскіх сьвятаў, сьвята Ўваскрасеньня нашай душы.

Пра Вякідзень з а. Мікалаем Астапчуком з Гарадка ды Верай Хведчынай з Гародні гутарыць Анна Пятроўская. Слухайце далучаны гукавы файл.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт