Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка патрабуе ад журналістаў зьменаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.04.2018 15:55
  • Лукашэнка патрабуе.mp3
Афіцыйны Менск занепакоены адставаньнем дзяржаўных мэдыяў ад зьменаў у краіне й сьвеце.
Foto: screen z youtube.com/Телеканал ОНТ

У Менску прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі ды журналістамі буйных дзяржаўных СМІ.

Беларускі кіраўнік зазначыў, што высока ацэньвае заслугі дзяржаўных СМІ, аднак непакоіцца, што яны не пасьпяваюць за зьменамі, што адбываюцца ў мэдыя сфэры. У першую чаргу – гэта выкарыстаньне інфармацыі як зброі ў міжнародных адносінах, пераарыентацыю моладзі на інтэрнэт, закрытасьць дзяржаўных структур ад СМІ, слабасьць кантэнту беларускіх дзяржаўных мэдыяў.

У зьвязку з гэтым беларускі кіраўнік заклікаў дзяржаўныя СМІ зьмяніць падыход ды ісьці ўсьлед за зьменамі. Гэта падача своечасовай, аб’ектыўнай ды цікавай інфармацыі рознымі каналамі, у тым ліку інтэрнэтам, падрыхтоўка беларускага кантэнта на тэлевізіі. Ён запатрабаваў ад чынавенства, каб яно стала больш адкрытае для журналістаў.

Гэта правільныя словы, але ў першую чаргу яны не выконваюцца самімі ўладамі. Справа ў тым, што ў Беларусі мэдыі – гэта інструмэнт кантролю над грамадзтвам ды стабільнасьці пабудаванай Лукашэнкам палітычнай сыстэмы, кажа палітоляг з Інстытуту палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч. На думку экспэрта, сёньняшняя сустрэча – гэта падрыхтоўка да ўзмацненьня кантролю над новымі сецявымі мэдыямі ў Беларусі.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт