Logo Polskiego Radia
Print

«Варшаўскі мост»: Станіслаў Манюшка (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.04.2018 08:18
  • Варшаўскі мост ч.1.mp3
  • Варшаўскі мост ч.2.mp3
Новая перадача пра беларускую культуру ў Польшчы і польскую спадчыну ў Беларусі.
Менск. Помнік Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.Менск. Помнік Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.Дзьмітрый Ласько

Калі паглядзець на карту, то мы ўбачым, што першыя гады жыцьця Манюшкі прайшлі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Такім чынам, па месцы нараджэньня ён – беларус, калі карыстацца сучасным тэрмінам. А вось па культуры, сьвядомасьці – паляк.
Вядома, варта яшчэ раз напомніць, што бадай усе прадстаўнікі арыстакратыі ў Беларусі ў ХІХ стагодзьдзі гаварылі па-польску і лічылі сябе часткай польскай нацыі.
Пакінуўшы складаныя пытаньні ідэнтычнасьці, перанясёмся ў 1819 год – у тагачасны Ігуменскі павет, што на паўднёвым захадзе ад Менска. Менавіта тут, у маёнтку Убель, зьявіўся на сьвет Станіслаў Манюшка. Яго бацькамі былі прадстаўнікі вядомых родаў. Бацька Чэслаў паходзіў ад Станіслава Манюшкі і Эвы Вайніловіч.
На сродкі Станіслава Манюшкі-старэйшага, які набыў у канцы XVIII стагодзьдзя Убель, была пабудаваная капліца, якая яшчэ існавала ў 1892 годзе. А раней Убельлю валодалі Сапегі, Завішы, Агінскія.
Маці Станіслава Манюшкі-малодшага была Эльжбета з роду Маджарскіх – ткачоў армянскага паходжаньня з захаду Украіны, якім Радзівілы даручылі ў пачатку XVIII стагодзьдзя заснаваць у Нясьвіжы, а затым у Слуцку славутую пэрсіярню, дзе ткалі для шляхты ўсёй Рэчы Паспалітай кунтушовыя паясы.
Такім чынам, у генэалёгіі кампазытара Станіслава Манюшкі як у люстэрку адбілася цэлая эпоха ў гісторыі культуры Рэчы Паспалітай – яе апошняга стагодзьдзя існаваньня.
Манюшка ж заслужыў званьне «бацькі польскай нацыянальнай опэры».
Маці – адораная музыкантка Эльжбета з Маджарскіх – перадала сыну ген, які потым разьвіўся ў талент.
…Бывай, Убель! – наўрад ці Манюшка разьвітваўся з роднымі мясьцінамі назаўсёды. Але яго сапраўды чакала ўжо цалкам новае жыцьцё. А летам 1966 года на месцы колішняга двара зьявіўся памятны знак з надпісам на польскай і рускай мовах: «Тут, у фальварку Убель 5 мая 1819 года нарадзіўся вялікі польскі кампазытар Станіслаў Манюшка». Нарадзіўся на дзевяць гадоў пазьней за Шапэна. Але яны разам увайшлі ў польскі нацыянальны пантэон.
Між тым, падчас першага спатканьня з Варшавай, калі Станіславу Манюшку было толькі восем гадоў, ён ня мог і здагадвацца, што тут пачнецца яго музычная кар’ера, і тут жа яна дасягне свайго піку. А ўрэшце ў гэтым горадзе ён застанецца назаўсёды.
У Варшаву сям’я Манюшкаў прыехала ў 1827 годзе, каб вучыць сына музыцы ў кампазытара Караля Аўгуста Фраера. Да 1830 года Станіслаў Манюшка пазнаваў ноты і мастацтва складаньня гукаў у мэлёдыі ў гэтага настаўніка.
…Улічваючы, што Фраер быў сябрам Шапэна, а жыцьцё Шапэна было шчыльна зьвязана з раёнам Варшаўскага ўнівэрсытэта, вуліцы Кракоўске Пшадмесьце. …Узяўшы пад увагу, што Фраер працаваў арганістам у кірсе Сьвятой Тройцы, на сучасным пляцы Малахоўскага – а гэта лічаныя хвіліны пехатой ад унівэрсытэта. …Усё разам гэта наводзіць на думку, што і Манюшка хадзіў па тым самым бруку.
У 1830 годзе Манюшкі зьехалі з Варшавы. Гэта быў складаны час. Лістападаўскае паўстаньне… Шапэн пакідае Польшчу…
Але ў жыцьці Станіслава Манюшкі ўсё толькі пачыналася.
Наступным пунктам у біяграфіі музыканта стаў Менск. Тут ён працягнуў вучобу. Урокі музыкі Манюшка браў у Дамініка Стэфановіча, які кіраваў музычнай школай у ратушы і вучыў ігры на фартэпіяна. На адкрытай галерэі другога паверха ратушы часта адбываліся канцэрты аркестра Стэфановіча. На бальконе вечарамі ігралі сымфоніі, увэрцюры, танцавальныя кампазыцыі. Магчыма, сярод тых, хто выконваў гэтыя творы, быў і Манюшка. Сам ён так адгукаўся пра свайго настаўніка: «Мой бясцэнны Дамінік Стэфановіч… З таго часу музыка зрабілася для мяне самай важнай мэтай».
У той час Станіслаў з бацькамі жыў у доме на рагу вуліц Дамініканскай і Валоскай – цяпер гэта скрыжаваньне Энгельса і Інтэрнацыянальнай. Пад № 21 на вуліцы Інтэрнацыянальнай часткова захаваўся гэты дом. У часы Манюшкі ён быў двухпавярховы, пазьней перабудоўваўся, рэканструяваўся. Захаваліся толькі фрагмэнты муроў, якія памятаюць нашага выдатнага земляка. На будынку ўстаноўлена мэмарыяльная дошка ў памяць пра Манюшку. У 1850-я гады ў будынку знаходзілася польская кнігарня Аляксандра Валіцкага, сябра і першага біёграфа кампазытара.
Гэта не адзінае памятнае месца ў Менску, зьвязанае з Манюшкам. Яго імя таксама адлюстравана на памятнай дошцы на будынку былой Менскай губэрнскай мужчынскай гімназіі – у доме № 23 на сучаснай плошчы Свабоды.
У Менск Манюшка яшчэ вернецца. А пакуль ён працягвае вучыцца – і едзе ў Бэрлін. Тут бярэ ўрокі ў кампазытара Карла Фрыдрыха Рунгенгагена.
І вось, ужо спрактыкаваны музыкант перабіраецца ў Вільню. З 1840 да 1858 года Манюшка будзе жыць у былой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Але для яго, як і людзей таго часу, гэты горад заставаўся не былой, а сапраўднай сталіцай іх Бацькаўшчыны.
Ажаніўшыся з віленскай немкай Аляксандрай Мюлер, Манюшка жыў у доме, які належаў сям’і Мюлер з XVII стагодзьдзя. Гэты будынак на вуліцы Нямецкай – цяперашняй Вокечу, 26 – у 1920-я гады быў адзначаны мэмарыяльнай дошкай. Аднак у 1944 годзе быў спалены савецкімі войскамі. Пазней амаль цалкам зруйнаваны. На гэтым месцы цяпер – копія былога будынка. І – новая мэмарыяльная дошка. Многія іншыя будынкі Вільні, якія памятаюць Манюшку, ацалелі да нашых дзён. Гэта і касьцёл Збавіцеля на вуліцы Антакальнё, 27, дзе бралі шлюб Станіслаў і Аляксандра. І касьцёл Сьвятых Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Эвангеліста пры ўнівэрсытэце, дзе Манюшка іграў на аргане, прывезеным з полацкага касьцёла Сьвятога Стэфана. Пра кампазытара цяпер напамінае яго бюст, устаноўлены на хорах. Копія гэтага бюста ў 1922 годзе зьявілася ля касьцёла Сьвятой Кацярыны – як помнік кампазытару. У былой ратушы, пераробленай у 1844 годзе пад гарадзкі тэатар, ставіліся многія творы Манюшкі: у 1848 годзе тут адбылася перадпрэм’ера опэры «Галька». Гэты славуты твор толькі ў 1856 годзе ўпершыню ўбачылі ў Менску, а ў 1858-м – у Варшаве. Апрача таго, з 1850 года Манюшка дырыжыраваў у віленскім гарадзкім тэатры на опэрных спэктаклях. Сёньня пра нашага земляка ў Вільні напамінае яшчэ і вуліца, названая яго імем – яна знаходзіцца ў раёне Жвярынас, або Звярынец.
А мы вернемся ў Менск. Сюды Станіслаў Манюшка ня раз прыяжджаў з Вільні. У канцы 1830-х – на пачатку 1840-х гадоў на сучаснай вуліцы Інтэрнацыянальнай, 33а купіў палацык Эдвард Ваньковіч, стрыечны брат мастака Валенты Вільгельма Ваньковіча, муж Міхаліны з Манюшкаў. У гэты дом, які цяпер стаў музэем, да сваякоў завітваў Станіслаў Манюшка. Тут ён сустракаўся з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам. Разам, у сааўтарстве з кампазытарам Канстанты Кшыжаноўскім, яны паставілі на сцэне менскага тэатра ў 1841 годзе апэрэту «Жыдоўскі рэкруцкі набор». А 9 лютага 1852 года адбылася прэм’ера іх опэры «Ідылія» (Sielanka), у якой упершыню з менскай сцэны загучала беларуская мова. Гэтая падзея была ўвекавечана ў 2016 годзе помнікам Дуніну-Марцінкевічу і Манюшку, які зьявіўся каля ратушы. А будынак былога тэатра зьнесьлі ў 1984 годзе. Цяпер на яго месцы гатэль «Еўропа».
У Менску Манюшка бываў не толькі па творчых справах. Сюды ён прыяжджаў з Вільні часам на тры месяцы, а то і на паўгоду. Тут ён разьлічваў атрымаць зямельную спадчыну. Мы ведаем, што кампазытар наведваў палац Ежы Кабылінскага на сучаснай плошчы Свабоды, 15. Бываў у маёнтку Вялікая Сляпянка пад Менскам у Эдварда Ваньковіча – яго палац ацалеў на цяперашняй вуліцы Філімонава, 24.
У 1858 годзе Станіслаў Манюшка разьвітаўся з Беларусьсю і Летувой – і перабраўся з сям'ёй у Варшаву, дзе стаў арганізатарам і – да канца жыцьця – дырэктарам Нацыянальнай опэры. А з 1864 года выкладаў у Музычным інстытуце. Падарожнічаў у Львоў, Кракаў, Прагу, Парыж, Санкт-Пецярбург. У гэтых гарадах ставілі творы нашага земляка.
Сёньня пра Манюшку ў Варшаве напамінае мэмарыяльная дошка на доме, у якім ён жыў у 1858-1860 гадах. Аднак сам будынак – копія арыгінальнага, зьнішчанага. Да 1949 году на гэтым месцы праклалі тунэль пад пляцам Замковым і адбудавалі жылыя дамы.
Памёр кампазытар 4 чэрвеня 1872 года. Дом, дзе адышоў на той сьвет наш суайчыньнік, не захаваўся. На тым месцы цяпер новы будынак, які адзначаны памятнай дошкай.
Музыканта пахавалі на варшаўскіх Паванзкоўскіх могілках. У 1908 годзе на сродкі Варшаўскага музычнага таварыства было зроблена новае надмагільле. Тут ляжаць таксама астанкі жонкі Аляксандры. І ляканічны надпіс: Moniuszko.
У бібліятэцы, музэі і архіве музычнага таварыства на вуліцы Закрачымскай, 2 сёньня захоўваецца спадчына кампазытара. З 1951 года яно носіць імя Станіслава Манюшкі.
Ля Вялікага тэатра ў 1965 годзе быў устаноўлены помнік Манюшку. Рэльеф з партрэтам кампазытара аздабляе таксама фасад Варшаўскай філярмоніі на вуліцы Яснай. А побач праходзіць вуліца Манюшкі.
Віктар Корбут
слухайце, калі ласка, далучаныя гукавыя файлы

Беларуская рэдакцыя Польскага радыё прапануе вашай увазе новы праект – аўтарскую праграму дактаранта Варшаўскага ўнівэрсытэта Віктара Корбута «Варшаўскі мост». Гэтая перадача прысьвечаная шматвяковым беларуска-польскім культурным сувязям. Нашы народы аб’ядноўваюць імёны тысяч людзей, якія жылі і тварылі на памежжы дзьвюх краін і пакінулі спадчыну, якая нас яднае. Сёньня размова пойдзе пра ўраджэнца Беларусі, бацьку польскай нацыянальнай опэры Станіслава Манюшку.

Станіслава Манюшку помняць вуліцы многіх гарадоў Эўропы. У Менску і Варшаве кампазытар пакінуў асабліва многа сьлядоў. Пра жыцьцё і дзейнасьць Манюшкі сёньня ў сталіцах Беларусі ды Польшчы сьведчаць помнікі і мэмарыяльныя дошкі.
Калі паглядзець на карту, то мы ўбачым, што першыя гады жыцьця Манюшкі прайшлі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Такім чынам, па месцы нараджэньня ён – беларус, калі карыстацца сучасным тэрмінам. А вось па культуры, сьвядомасьці – паляк.

Менск,
Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 21. Памятная дошка Станіславу Манюшку.

Вядома, варта яшчэ раз напомніць, што бадай усе прадстаўнікі арыстакратыі ў Беларусі ў ХІХ стагодзьдзі гаварылі па-польску і лічылі сябе часткай польскай нацыі.

Пакінуўшы складаныя пытаньні ідэнтычнасьці, перанясёмся ў 1819 год – у тагачасны Ігуменскі павет, што на паўднёвым захадзе ад Менска. Менавіта тут, у маёнтку Убель, зьявіўся на сьвет Станіслаў Манюшка. Яго бацькамі былі прадстаўнікі вядомых родаў. Бацька Чэслаў паходзіў ад Станіслава Манюшкі і Эвы Вайніловіч.

На сродкі Станіслава Манюшкі-старэйшага, які набыў у канцы XVIII стагодзьдзя Убель, была пабудаваная капліца, якая яшчэ існавала ў 1892 годзе. А раней Убельлю валодалі Сапегі, Завішы, Агінскія.

Маці Станіслава Манюшкі-малодшага была Эльжбета з роду Маджарскіх – ткачоў армянскага паходжаньня з захаду Украіны, якім Радзівілы даручылі ў пачатку XVIII стагодзьдзя заснаваць у Нясьвіжы, а затым у Слуцку славутую пэрсіярню, дзе ткалі для шляхты ўсёй Рэчы Паспалітай кунтушовыя паясы.

Такім чынам, у генэалёгіі кампазытара Станіслава Манюшкі як у люстэрку адбілася цэлая эпоха ў гісторыі культуры Рэчы Паспалітай – яе апошняга стагодзьдзя існаваньня.

Манюшка ж заслужыў званьне «бацькі польскай нацыянальнай опэры».Маці – адораная музыкантка Эльжбета з Маджарскіх – перадала сыну ген, які потым разьвіўся ў талент.

Варшава,
Варшава, Вялікі тэатар. Памятная дошка С. Манюшку.

…Бывай, Убель! – наўрад ці Манюшка разьвітваўся з роднымі мясьцінамі назаўсёды. Але яго сапраўды чакала ўжо цалкам новае жыцьцё. А летам 1966 года на месцы колішняга двара зьявіўся памятны знак з надпісам на польскай і рускай мовах: «Тут, у фальварку Убель 5 мая 1819 года нарадзіўся вялікі польскі кампазытар Станіслаў Манюшка». Нарадзіўся на дзевяць гадоў пазьней за Шапэна. Але яны разам увайшлі ў польскі нацыянальны пантэон.

Між тым, падчас першага спатканьня з Варшавай, калі Станіславу Манюшку было толькі восем гадоў, ён ня мог і здагадвацца, што тут пачнецца яго музычная кар’ера, і тут жа яна дасягне свайго піку. А ўрэшце ў гэтым горадзе ён застанецца назаўсёды.

У Варшаву сям’я Манюшкаў прыехала ў 1827 годзе, каб вучыць сына музыцы ў кампазытара Караля Аўгуста Фраера. Да 1830 года Станіслаў Манюшка пазнаваў ноты і мастацтва складаньня гукаў у мэлёдыі ў гэтага настаўніка.

…Улічваючы, што Фраер быў сябрам Шапэна, а жыцьцё Шапэна было шчыльна зьвязана з раёнам Варшаўскага ўнівэрсытэта, вуліцы Кракоўске Пшадмесьце. …Узяўшы пад увагу, што Фраер працаваў арганістам у кірсе Сьвятой Тройцы, на сучасным пляцы Малахоўскага – а гэта лічаныя хвіліны пехатой ад унівэрсытэта. …Усё разам гэта наводзіць на думку, што і Манюшка хадзіў па тым самым бруку.
У 1830 годзе Манюшкі зьехалі з Варшавы. Гэта быў складаны час. Лістападаўскае паўстаньне… Шапэн пакідае Польшчу…

Але ў жыцьці Станіслава Манюшкі ўсё толькі пачыналася.

Менск,
Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 21. Дом, дзе жыў С. Манюшка.

Наступным пунктам у біяграфіі музыканта стаў Менск. Тут ён працягнуў вучобу. Урокі музыкі Манюшка браў у Дамініка Стэфановіча, які кіраваў музычнай школай у ратушы і вучыў ігры на фартэпіяна. На адкрытай галерэі другога паверха ратушы часта адбываліся канцэрты аркестра Стэфановіча. На бальконе вечарамі ігралі сымфоніі, увэрцюры, танцавальныя кампазыцыі. Магчыма, сярод тых, хто выконваў гэтыя творы, быў і Манюшка. Сам ён так адгукаўся пра свайго настаўніка: «Мой бясцэнны Дамінік Стэфановіч… З таго часу музыка зрабілася для мяне самай важнай мэтай».

У той час Станіслаў з бацькамі жыў у доме на рагу вуліц Дамініканскай і Валоскай – цяпер гэта скрыжаваньне Энгельса і Інтэрнацыянальнай. Пад № 21 на вуліцы Інтэрнацыянальнай часткова захаваўся гэты дом. У часы Манюшкі ён быў двухпавярховы, пазьней перабудоўваўся, рэканструяваўся. Захаваліся толькі фрагмэнты муроў, якія памятаюць нашага выдатнага земляка. На будынку ўстаноўлена мэмарыяльная дошка ў памяць пра Манюшку. У 1850-я гады ў будынку знаходзілася польская кнігарня Аляксандра Валіцкага, сябра і першага біёграфа кампазытара.

Гэта не адзінае памятнае месца ў Менску, зьвязанае з Манюшкам. Яго імя таксама адлюстравана на памятнай дошцы на будынку былой Менскай губэрнскай мужчынскай гімназіі – у доме № 23 на сучаснай плошчы Свабоды.
У Менск Манюшка яшчэ вернецца. А пакуль ён працягвае вучыцца – і едзе ў Бэрлін. Тут бярэ ўрокі ў кампазытара Карла Фрыдрыха Рунгенгагена.

Вільня,
Вільня, помнік С. Манюшку. Фота Віктара Корбута.

І вось, ужо спрактыкаваны музыкант перабіраецца ў Вільню. З 1840 да 1858 года Манюшка будзе жыць у былой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Але для яго, як і людзей таго часу, гэты горад заставаўся не былой, а сапраўднай сталіцай іх Бацькаўшчыны.Ажаніўшыся з віленскай немкай Аляксандрай Мюлер, Манюшка жыў у доме, які належаў сям’і Мюлер з XVII стагодзьдзя. Гэты будынак на вуліцы Нямецкай – цяперашняй Вокечу, 26 – у 1920-я гады быў адзначаны мэмарыяльнай дошкай. Аднак у 1944 годзе быў спалены савецкімі войскамі. Пазней амаль цалкам зруйнаваны. На гэтым месцы цяпер – копія былога будынка. І – новая мэмарыяльная дошка. Многія іншыя будынкі Вільні, якія памятаюць Манюшку, ацалелі да нашых дзён. Гэта і касьцёл Збавіцеля на вуліцы Антакальнё, 27, дзе бралі шлюб Станіслаў і Аляксандра. І касьцёл Сьвятых Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Эвангеліста пры ўнівэрсытэце, дзе Манюшка іграў на аргане, прывезеным з полацкага касьцёла Сьвятога Стэфана. Пра кампазытара цяпер напамінае яго бюст, устаноўлены на хорах. Копія гэтага бюста ў 1922 годзе зьявілася ля касьцёла Сьвятой Кацярыны – як помнік кампазытару. У былой ратушы, пераробленай у 1844 годзе пад гарадзкі тэатар, ставіліся многія творы Манюшкі: у 1848 годзе тут адбылася перадпрэм’ера опэры «Галька». Гэты славуты твор толькі ў 1856 годзе ўпершыню ўбачылі ў Менску, а ў 1858-м – у Варшаве. Апрача таго, з 1850 года Манюшка дырыжыраваў у віленскім гарадзкім тэатры на опэрных спэктаклях. Сёньня пра нашага земляка ў Вільні напамінае яшчэ і вуліца, названая яго імем – яна знаходзіцца ў раёне Жвярынас, або Звярынец.

А мы вернемся ў Менск. Сюды Станіслаў Манюшка ня раз прыяжджаў з Вільні. У канцы 1830-х – на пачатку 1840-х гадоў на сучаснай вуліцы Інтэрнацыянальнай, 33а купіў палацык Эдвард Ваньковіч, стрыечны брат мастака Валенты Вільгельма Ваньковіча, муж Міхаліны з Манюшкаў. У гэты дом, які цяпер стаў музэем, да сваякоў завітваў Станіслаў Манюшка. Тут ён сустракаўся з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам. Разам, у сааўтарстве з кампазытарам Канстанты Кшыжаноўскім, яны паставілі на сцэне менскага тэатра ў 1841 годзе апэрэту «Жыдоўскі рэкруцкі набор». А 9 лютага 1852 года адбылася прэм’ера іх опэры «Ідылія» (Sielanka), у якой упершыню з менскай сцэны загучала беларуская мова. Гэтая падзея была ўвекавечана ў 2016 годзе помнікам Дуніну-Марцінкевічу і Манюшку, які зьявіўся каля ратушы. А будынак былога тэатра зьнесьлі ў 1984 годзе. Цяпер на яго месцы гатэль «Эўропа».

Менскі
Менскі гарадзкі тэатар (справа). Другая палова ХІХ ст.

У Менску Манюшка бываў не толькі па творчых справах. Сюды ён прыяжджаў з Вільні часам на тры месяцы, а то і на паўгоду. Тут ён разьлічваў атрымаць зямельную спадчыну. Мы ведаем, што кампазытар наведваў палац Ежы Кабылінскага на сучаснай плошчы Свабоды, 15. Бываў у маёнтку Вялікая Сляпянка пад Менскам у Эдварда Ваньковіча – яго палац ацалеў на цяперашняй вуліцы Філімонава, 24.

У 1858 годзе Станіслаў Манюшка разьвітаўся з Беларусьсю і Летувой – і перабраўся з сям'ёй у Варшаву, дзе стаў арганізатарам і – да канца жыцьця – дырэктарам Нацыянальнай опэры. А з 1864 года выкладаў у Музычным інстытуце. Падарожнічаў у Львоў, Кракаў, Прагу, Парыж, Санкт-Пецярбург. У гэтых гарадах ставілі творы нашага земляка.

Сёньня пра Манюшку ў Варшаве напамінае мэмарыяльная дошка на доме, у якім ён жыў у 1858-1860 гадах. Аднак сам будынак – копія арыгінальнага, зьнішчанага. Да 1949 году на гэтым месцы праклалі тунэль пад пляцам Замковым і адбудавалі жылыя дамы.

Памёр кампазытар 4 чэрвеня 1872 года. Дом, дзе адышоў на той сьвет наш суайчыньнік, не захаваўся. На тым месцы цяпер новы будынак, які адзначаны памятнай дошкай.

Варшава,
Варшава, Паванзкоўскія могілкі. Надмагільле С. Манюшкі.

Музыканта пахавалі на варшаўскіх Паванзкоўскіх могілках. У 1908 годзе на сродкі Варшаўскага музычнага таварыства было зроблена новае надмагільле. Тут ляжаць таксама астанкі жонкі Аляксандры. І ляканічны надпіс: Moniuszko.

У бібліятэцы, музэі і архіве музычнага таварыства на вуліцы Закрачымскай, 2 сёньня захоўваецца спадчына кампазытара. З 1951 года яно носіць імя Станіслава Манюшкі.Ля Вялікага тэатра ў 1965 годзе быў устаноўлены помнік Манюшку. Рэльеф з партрэтам кампазытара аздабляе таксама фасад Варшаўскай філярмоніі на вуліцы Яснай. А побач праходзіць вуліца Манюшкі.

Віктар Корбут

Слухайце, калі ласка, далучаныя гукавыя файлы.

Варшава,
Варшава, вул. Кракоўске Пшадмесьце, 81. Дом, дзе жыў С. Манюшка.
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт