Logo Polskiego Radia
Print

Праз 8 гадоў пасьля трагедыі ўсё яшчэ шмат пытаньняў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.04.2018 15:27
Сьледзтва па справе Смаленскай авіякатастрофы амаль што зайшло ў тупік.
Месца Ў Расеі, дзе разьбіўся польскі самалётМесца Ў Расеі, дзе разьбіўся польскі самалётPAP/Wojciech Pacewicz

Усе друкаваныя выданьні шмат увагі прысьвячаюць тэме восьмай гадавіны авіякатастрофы ўрадавага самалёта Ту-154М, у выніку якой загінуў прэзыдэнт Лех Качыньскі і 95 іншых асоб. Калі ў 2015 годзе ўладу ў краіне здабыла партыя «Права й справядлівасьць», здавалася, што сьледзтва хутка завершыцца – піша выданьне «Rzeczpospolita». Расьсьледаваньнем прычын здарэньня павінны былі займацца найлепшыя, самыя вопытныя пракуроры. На жаль, да гэтага часу не здарылася нічога, што можна было б назваць прарывам. Не ўдалося таксама прымусіць Расею аддаць абломкі самалёта і высунуць абвінавачаньні авіядыспэтчарам.

Сьледзтва на самой справе амаль што зайшло ў тупік. Расея адхіляе ўсе просьбы польскіх сьледчых, ігнаруе польскіх пракурораў. Канешне, важным было рашэньне пра эксгумацыю цел ахвяр. Спэцыялісты выявілі, што ў дзьвюх трунах спачывалі целы іншых ахвяр, было таксама шмат дробных памылак. Эксгумацыя і дасьледаваньні цел працягваюцца, але на дадзеным этапе яны не прынесьлі адказу на важнейшыя пытаньні, што было прычынай трагічнага здарэньня.

Цяпер група экспэртаў з розных дзяржаў дасьледуе пашкоджаньні цел ахвяр і стараецца апісаць ход катастрофы. Паводле заяваў міністра юстыцыі Зьбігнева Зёбры, ствараецца новая міжнародная камісія экспэртаў. Яе задача – падрыхтаваць комплексны аналіз прычын здарэньня. Акрамя таго, ідзе сем паралельных пабочных сьледзтваў, якія датычаць арганізацыі палётаў ці візыту Леха Качыньскага, а таксама спосабаў вядзеньня сьледзтва пасьля катастрофы і парушэньняў з імі зьвязаных, ці злоўжываньня даверам у адносінах з замежжам (гэтак званая дыпляматычная здрада). Але эфэктаў сьледзтва ўсё яшчэ няма.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт