Logo Polskiego Radia
Print

Расея зачыняе свой рынак перад Беларусьсю

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.04.2018 15:45
  • Расея зачыняе.mp3
Масква ў чарговы раз забараніла пастаўкі мяса з Беларусі.
fot. www.glowimages.com

Афіцыйная прычына – у беларускіх вырабах знойдзены вірус афрыканскай чумы сьвіней (АЧС). Яшчэ раней Расея забараняла ўвоз беларускіх малочных прадуктаў. Маўляў, з-за невыкананьня належных мер па недапушчэньні паставак у Расею небясьпечнай прадукцыі. Беларускі бок заяўляе, што такі падыход недапушчальны, ён цалкам супярэчыць нормам Эўразійскага эканамічнага зьвязу.

Беларуска-расейскія гандлёвыя дачыненьні даўно поўняцца канфліктамі ды супярэчнасьцямі. Крэмль і афіцыйны Менск ня раз уводзілі забароны на паставак прадуктаў на свой рынак з суседняй краіны, нягледзячы на мытныя зьвязы ды інтэграцыю. Журналісты нават далі гэтай зьяве назву «гандлёвыя войны». Больш за тое, асноўнай прычынай войнаў спэцыялісты бачылі ня столькі эканоміку, колькі палітыку. Маўляў, Масква праз забароны цісьне на Менск, а той санкцыямі на расейскія тавары бароніцца ад пранікненьня расейскага капіталу

Ці гэтым разам таксама мы маем дачыненьне з палітыкай? Ці цяпер больш эканамічных прычын: небясьпечная прадукцыя з Беларусі ідзе ў Расею. Нагадаем, што расейская забарона на малочную прадукцыю дзейнічае з канца мінулага года, пад яе трапілі такія беларускія кампаніі, як «Мілкавіта», «Рагачоўскі малочна-кансэрвавы камбінат», «Слуцкі сыраробны камбінат», «Малочная кампанія Наваградскія дары» і «Смаргонскія малочныя прадукты». Забарона паставак мясных, у першую чаргу сьвіных вырабаў, - больш сьвежая справа. Адпаведнае рашэньне Рассельнагляд прыняў 10-га красавіка.

Дадзеную тэму мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт