Logo Polskiego Radia
Print

Сырыя аддаляецца ад стабілізацыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.04.2018 23:50
  • Сырыя аддаляецца.mp3
7 гадоў у Сырыі доўжыцца грамадзянская вайна.
Foto: EPA/STR Dostawca: PAP/EPA.

У канфлікт уцягнутыя як мясцовыя сілы, так і міжнародныя гульцы. Апошнія абстрэлы ўрадавых пазыцый заходняй кааліцыяй не прывялі да зьмены сытуацыі. Варожасьць у Сырыі будзе працягвацца, хоць ня будзе моцнай інтэнсіўнасьці.

Мінулы тыдзень прывёў да эскаляцыі канфлікту ў Сырыі. Урадавыя войскі актывізавалі зачыстку тэрыторый ад паўстанцаў. Каб прымусіць іх здацца, была выкарыстаная хімічная зброя. Заходняя кааліцыя адказала на гэта абстрэлам сырыйскіх базаў хімічнай зброі. Журналісты загаварылі пра тое, што Сырыя пасьля 7 гадоў грамадзянскай вайны аддаляецца зноў ад міру й стабільнасьці. Аднак ня ўсе экспэрты прытрымліваюцца такой думкі.

Пасьля перамогі над Ісламскай дзяржавай, якая больш не кантралюе значныя тэрыторыі ў Іраку ды Сырыі (недабітыя баявікі хаваюцца на сырыйска-ірацкім памежжы), Сырыя апынулася падзеленай на тры часткі.

Усход ды цэнтар краіны кантралюе ўрад у Дамаску пры дапамозе хаўрусьнікаў (Ірана ды Расеі). На паўночным ды паўднёвым усходзе застаюцца тэрыторыі, дзе моцна трымаецца апазыцыя. У сваю чаргу паўночны Захад краіны знаходзіцца пад кантролем сырыйскіх курдаў.

Такой Сырыя застанецца бліжэйшы час. Канфлікт ня будзе разрастацца, але й міру ня будзе, перакананы аналітык Цэнтра Астрагорскага Сяргей Богдан.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт