Logo Polskiego Radia
Print

Украінскія турысты аблюбавалі для адпачынку Польшчу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.04.2018 15:45
Гасьцей з Украіны з радасьцю вітаюць у Польшчы, тым больш, што зьменшылася колькасьць турыстаў зь Беларусі.

uwekern/pixabay.com/CC0 Public Domain

За 2017 год прыехала ў Польшчу 1,5 млн украінцаў. Колькі зь іх на працу, а колькі на адпачынак? Адказ просты: 433 тысячы на адпачынак, – кажуць прадстаўнікі Інстытуту турызму. Паводле статыстычных зьвестак, столькі ўкраінцаў скарысталася начлегамі.

Колькасьць украінскіх турыстаў з году ў год павялічваецца. Чатыры гады таму падняліся на трэцяе месца, заняўшы пазыцыю расейцаў - цяпер жа ўкраінцы даганяюць брытанцаў. На вандроўкі па Польшчы жыхары краіны на Дняпры расходуюць амаль столькі што ж, колькі й немцы.

«Польшча прыцягвае цэнамі, бо ў нас больш танна, чым на Захадзе. Украінцы ахвотна едуць у горы Татры. На польскім узьбярэжжы з прыгожымі пляжамі іх яшчэ няшмат, але турыстычны сэктар імкнецца іх туды прыцягнуць», - кажа доктар Кшыштаф Лапаціньскі з Інстытуту турызму.

«Да канфлікту на Данбасе, да нас ехалі пераважна турысты з усходняй Ўкраіны, больш багатыя, чым з астатняй часткі краіны. Цяпер, калі адпачынак у Крыме немагчымы, у Польшчу сталі ехаць турысты з заходняй часткі Ўкраіны. Часта гэта людзі, у якіх ёсць польскія карані», – гаворыць Лапаціньскі.

Новыя госьці з радасьцю вітаюцца ў Польшчы, тым больш, што зьменшылася колькасьць беларускіх турыстаў. Складана таксама аднавіць добрыя адносіны з Расеяй, адкуль на адпачынак у польскія курорты едзе напалову менш людзей, чым да 2014 году. Цяпер расейцы едуць на Кіпр. У Польшчу ім патрэбная віза, за якой трэба падацца ў консульства, а кіпрскую візу даюць на мяжы.

Dziennik Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт