Logo Polskiego Radia
Print

Суд: Царква ня можа дыскрымінаваць працаўніка з-за веравызнаньня

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.04.2018 15:59
Суд ЭЗ вынес прыгавор наконт працаўладкваньня царквой грамадзян, якія не зьяўляюцца яе вернікамі.
 fot. GeographBot /Wikimedia Commons/CC

У Нямеччыне пратэстанцкі й каталіцкі касьцёлы зьяўляюцца другім працадаўцам у Германіі пасьля кампаніі Volksvagen: абедзьве рэлігійныя супольнасьць працаўладкоўваюць адзін мільён чалавек.

У аўторак Суд Эўразьвязу прыняў рашэньне, зь якога вынікае, што нямецкія касьцёлы ня маюць права патрабаваць ад кандыдатаў на працаўніка, каб яны вызнавалі такую ж веру. Паводле суду, царква можа не прыняць кандыдата толькі ў выпадку, калі вера неабходная для выконваньня дадзенай працы.

Справа зьявілася ў сувязі з тым, што пратэстанцкая дабрачынная арганізацыя «Diakonie» дала аб’яву наконт прыёму на часовую працу ў якасьці кансультанта з нагоды Канвэнцыі ААН, прысьвечанай праблеме расізму. Арганізацыя аднак аддавала перавагу толькі пратэстантам.

На аб’яву адказала Вера Эгенбэргэр, у якой былі выдатныя кваліфікацыі. Аднак яе рэзюмэ вярнулася да яе назад без ані якага адказу праз год. Жанчына лічыць, што яе кандыдатуры не разглядалі таму, што яна – ня член пратэстанцкай царквы.

Жанчына падала справу ў суд і патрабвала выплаты кампэнсацыі ў памеры 10 тысяч эўра. Нямецкія суды прымалі па гэтай справе супярэчлівыя рашэньні, і таму Фэдэральны суд па працоўных справах перадаў пытаньне жанчыны ў Суд Эўразьвязу.

Суд вынес вэрдыкт, што цэрквы маюць пэўныя прывілеі ў палітыцы працаўладкаваньня, але пры гэтым зазначыў, што неабходным зьяўляецца балянс паміж іх незалежнасьцю й правамі грамадзян на роўныя адносіны, незалежна ад іх веравызнаньня.

Puls Biznesu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт