Logo Polskiego Radia
Print

Карта паляка была ўведзеная не без праблем

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.04.2018 14:26
Тагачасны міністар унутраных спраў была рашуча супраць.
Wikimedia Commons/Council of Ministers of the Republic of Poland/Public domain

«Dziennik Gazeta Prawna» друкуе вялікае інтэрвію з палітыкам кіруючай партыі «ПіС» Міхалам Дворчыкам, які зьяўляецца цяпер кіраўніком Канцылярыі старшыні рады міністраў Польшчы. У гутарцы закранаецца шмат тэмаў, адна з іх – палякі за ўсходняй мяжой Польшчы. Па словах Дворчыка, гэта адно з яго вялікіх хобі – дапамагаць суайчыньнікам за мяжой.

Дворчык кажа, што ўвядзеньне Карты паляка – ягоная заслуга. Калі абмяркоўвалася гэтая ідэя, тагачасны міністар унутраных спраў і адміністрацыі Людвік Дорн быў рашуча супраць яе. Злаваўся, што нейкі Дворчык пастаянна яму пра гэта прыгадвае. Але ў рэшце рэшт Дорн стаў сьпікерам Сэйму, а працу над законапраектам пачаў урад. Аднак гэта быў выбарчы пэрыяд, каляндар працы парлямэнту расьпісаны, Карты паляка ў ім не было. Тады Дворчык запрасіў у Варшаву палякаў з Летувы, Беларусі, Украіны – сем ці восем аўтобусаў. Госьці пайшлі да Яраслава Качыньскага з кветкамі і падзякавалі за Карту паляка. Пазьней прыйшлі ў Сэйм, дзе перад камэрамі Дорн паабяцаў вельмі папулярнай тады ў Польшчы Анжаліцы Борыс, што закон будзе прыняты. І так сталася.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт