Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад асьцерагаецца страты часткі сродкаў з фондаў ЭЗ

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.04.2018 16:02
Самая вялікая пагроза для Польшча – кепскія адносіны з Брусэлем і важнейшымі гульцамі ЭЗ.
pixabay.com/Public Domain CC0

Ужо шмат гадоў структурныя фонды, з якіх Польшча атрымлівае грошы з Эўрапейскага Зьвязу, дапамагаюць краіне разьвіваць эканоміку. Дзякуючы гэтым сродкам удалося пазьбегнуць рэцэсіі ў часе сусьветнага крызысу – піша выданьне «Rzeczpospolita.

Таму ўрад партыі «Права й справядлівасьць» на столькі нэрвова чакае публікацыі бюджэту на пэрыяд пасьля 2020 году, што павінна адбыцца ў траўні. Існуе небясьпека, што грошай будзе менш, паколькі могуць перастаць паступаць узносы з Вялікабрытаніі, якая намерана выйсьці з ЭЗ. У выніку недахоп сродкаў у бюджэце складзе 13 млрд. эўра. З іншага боку, растуць выдаткі, між іншым на ахову межаў, інтэграцыю ўцекачоў або ваеннае супрацоўніцтва – гэта кошты на ўзроўні прыкладна 10 млрд. у год. Улады ЭЗ моцна спакушае магчымасьць адабраць хаця б крышку з тых сродкаў, якія ідуць на дапамогу дзяржавам гэтак званага новага Эўразьвязу, яны ж хутка даганяюць па ўзроўні ВУП багатыя краіны супольнасьці. Напрыклад, Польшча дасягнула ўжо 70% сярэдняга ўзроўню ВУП краін Эўразьвязу, а яшчэ ў 2006 годзе гэта быў 51%. Магчыма, больш грошай трапіць у бедныя краіны поўдня Эўропы.

Самая вялікая пагроза для Польшчы – кепскія адносіны з Брусэлем і важнейшымі гульцамі ЭЗ – Нямеччынай і Францыяй, дзе сур’ёзна абмяркоўваецца ўвядзеньне залежнасьці выплаты сродкаў са структурных фондаў з прынцыпамі прававой дзяржавы і вяршэнства закона.

Прадстаўнікі ПіС абураюцца, што гэта шантаж «вялікага брата», які павінен толькі даваць, што гэта парушэньне «элемэнтарных прынцыпаў», якімі павінен кіравацца ЭЗ. Але, калі летась былая прэм’ер-міністар Бэата Шыдла прывяла гэты аргумэнт, яна пачула ад тагачаснага прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда: «У вас ёсьць прынцыпы, а ў нас – структурныя фонды». Гэта паказвае, на колькі слабая перамоўная пазыцыя польскага ўраду.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт