Logo Polskiego Radia
Print

Іх голасам прамаўляе гісторыя

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.04.2018 09:17
  • Інтэрвію з Ягорам Сурскім.mp3
«Асабісты лёс, чалавечыя эмоцыі, канкрэтны чалавек – так па кроплі вымалёўваецца гісторыя цэлага народу».
Жылы дом у вёсцы Вужынец, Калінкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці.Жылы дом у вёсцы Вужынец, Калінкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці.radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд
Ягор Сурскі: У пэўнай ступені кожны чалавек мае досьвед вуснай гісторыі. Гэта адбываецца калі мы цікавімся гісторыяй сваёй сям’і, свайго роду. У першую чаргу, першай крыніцай зьяўляюцца нашыя бабулі й дзядулі, яны распавядаюць пра гісторыю сваёй сям’і.
Аднак, калі гаворка ідзе пра прафэсійныя дасьледаваньні, у першаю чаргу трэба ўзгадаць такіх гісторыкаў, навукоўцаў якую гэтую справу пачыналі. Алесь Смалянчук, Ірына Кашталян, Вольга Іванова, менавіта яны распачыналі гэтую справу ў Беларусі. Дзякуючы іх працы паўстаў Архіў вуснай гісторыі.
Польскае радыё: Праца з асобай, асабліва сталага ўзросту вымагае пэўнай ветлівасьці й далікатнасьці. Падчас Вашых падарожжаў у мінулае рэспандэнта, Вы адчуваеце адказнасьць за псіха-эмацыйны стан гэтай асобы?
Ягор Сурскі: Вусную гісторыю нельга ўспрымаць па-за асабістым кантэкстам дыялёгу, зносінаў з рэспандэнтам. Магчыма мы бачым асобу першы й апошні раз у жыцьці, але чалавек за час гэтай гутаркі, якая можа цягнуцца ад 30 хвілін да 3 гадзін, фактычна выкладае ўсё сваю жыцьцё. З аднаго боку, гэта неверагодна цікава, але й адначасова надзвычай адказна.
Асабісты лёс, чалавечыя эмоцыі, канкрэтны чалавек – так па кроплі вымалёўваецца гісторыя цэлага народу, цэлай краіны. Сапраўдная гісторыя! Такую крыніцу ведаў не адмаўляе і традыцыйная гістарычная навука.
Польскае радыё: Якім чынам усталяваць першы кантакт з рэспандэнтам? Ці беларусы лёгка ідуць на размовы, калі ў іх вёску наведваецца група незнаёмых і пачынае ладзіць навуковую экспэдыцыю?
Ягор Сурскі: З уласнага досьведу скажу, што Беларусь мне ўяўляецца ідэальнай краінай для вуснагістарычных дасьледаваньняў. Складваецца такое ўражаньне, што часьцяком у беларусаў адсутнічае пачуцьцё прыватнай прасторы.
Яны могуць без папярэдняй дамоўленасьці запусьціць чалавека ў хату, распавесьці ўсё сваё жыцьцё. Увесь час я спазнаваў менавіта такое стаўленьне. (…)
Нават калі адчуваецца, што рэспандэнт не жадае ўзгадваць некаторыя пэрыяды свайго жыцьця, урэшце рэшт людзі гатовыя падзяліцца і гэтым. Гэта праца па пошуку праўды й яны таксама ў гэтым зацікаўленыя.
Польскае радыё: Ці можаце прыгадаць, на Вашую думку, самы красамоўны эпізод? Гісторыю, якая надзвычай Вас уразіла?
Ягор Сурскі: Цяжка казаць пра выключныя эпізоды, бо іх мноства і гэтыя споведзі захоўваюцца ў памяці. Галоўнае, што падчас гэтай працы паўстаюць цэласныя партрэты беларусаў ХХ стагодзьдзя.
Захапляе здольнасьць людзей падабраць мэтафару, якая вычарпальна характарызуе эпоху. Памятаецца казачная гісторыя адно сям’і з часоў Вялікай Айчынай Вайны.
Сям’я жыла на ўскрайку вёскі, удзень яны траплялі пад паборы мясцовых паліцаяў, а ўначы ў хаце лютавалі партызаны. Рабаўнікоў цікавіла цікавіла ўсялякая нажыва. Сям’і даводзілася хаваць увесь свой маёнтак. Прасьцей за ўсё сябе здраджвалі куры, сваімі звонкімі галасамі. Іх выкрывалі і з лёгкасьцю рэквізавалі.
Жанчына ўзгадвала, што ў іх была адна разумная кура, якая падчас чарговых вобшукаў заціхала, адпаведна, яе было лёгка схаваць. У выніку, гэтая кура перажыла вайну, а гаспадары, праз яе прагу да жыцьця вырашылі яе не рубаць.
Цёплая гісторыя, якая падыходзіць нават для сцэнару мультыплікацыйнага фільму. Як важна было выжыць, што гэтае жаданьне жыць праяўлялася ў павадках жывёлы. Людзі гэта ўспрымалі тады і самая галоўнае, што яны памятаюць дагэтуль.

Тэрмін «вусная гісторыя» зьявіўся ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя, аднак такі мэтад гістарычных дасьледаваньняў па праву лічыцца самым старажытным. Менавіта такім чынам першыя антычныя гісторыкі зьбіралі інфармацыю аб мінуўшых падзеях.

У сучасных умовах, мэтад вывучэньня вуснай гісторыі ўяўляе сабой грунтоўнае інтэрвію біяграфічнага характару з прымяненьнем запісваючага абсталяваньня. Падчас размовы фіксуецца субʼектыўнае ўспрыманьне гістарычных падзей, якія выпалі на век рэспаднэнта.

Цікавым прыкладам творчага падыходу да вуснай гісторыі можна назваць трылёгію беларускага рэжысёра-дакумэнталіста Ягора Сурскага. Цыкл складаецца з фільмаў Заходнікі, Калгасьнікі і Вернікі. У творах сабраныя галасы мінуўшчыны, якія кранальна апавядаюць гісторыю Беларусі ХХ стагодзьдзя праз прызму асабістых радасьцяў і пакутаў.

Пра вусную гісторыю ў Беларусі распавядае гісторык і рэжысёр Ягор Сурскі.

Ягор Сурскі: У пэўнай ступені кожны чалавек мае досьвед вуснай гісторыі. Гэта адбываецца калі мы цікавімся гісторыяй сваёй сям’і, свайго роду. У першую чаргу, першай крыніцай зьяўляюцца нашыя бабулі й дзядулі, яны распавядаюць пра гісторыю сваёй сям’і.

Аднак, калі гаворка ідзе пра прафэсійныя дасьледаваньні, перш на перш трэба ўзгадаць тых навукоўцаў, якую гэтую справу пачыналі. Алесь Смалянчук, Ірына Кашталян, Вольга Іванова, менавіта яны распачыналі на навуковым узроўні займацца вуснай гісторыяй у Беларусі. Дзякуючы іх працы паўстаў Архіў вуснай гісторыі.

Польскае радыё: Праца з асобай, асабліва сталага ўзросту вымагае пэўнай ветлівасьці й далікатнасьці. Падчас Вашых падарожжаў у мінулае рэспандэнта, Вы адчуваеце адказнасьць за псіха-эмацыйны стан гэтай асобы?

Ягор Сурскі: Вусную гісторыю нельга ўспрымаць па-за асабістым кантэкстам дыялёгу, зносінаў з рэспандэнтам. Магчыма мы бачым асобу першы й апошні раз у жыцьці, але чалавек за час гэтай гутаркі (якая можа цягнуцца ад 30 хвілін да 3 гадзін) фактычна выкладае ўсё сваю жыцьцё.

З аднаго боку, гэта неверагодна цікава, але й адначасова надзвычай адказна. Асабісты лёс, чалавечыя эмоцыі, канкрэтны чалавек – так па кроплі вымалёўваецца гісторыя цэлага народу, цэлай краіны. Сапраўдная гісторыя! Такую крыніцу ведаў не адмаўляе і традыцыйная гістарычная навука.

Польскае радыё: Якім чынам распачаць першы кантакт з рэспандэнтам? Ці беларусы лёгка ідуць на размовы, калі ў іх вёску наведваецца група незнаёмых і пачынае ладзіць навуковую экспэдыцыю?

Ягор Сурскі: З уласнага досьведу скажу, што Беларусь мне ўяўляецца ідэальнай краінай для вуснагістарычных дасьледаваньняў.

Складваецца такое ўражаньне, што часьцяком у беларусаў адсутнічае пачуцьцё прыватнай прасторы. Яны могуць без папярэдняй дамоўленасьці запусьціць чалавека ў хату, распавесьці ўсё сваё жыцьцё. Увесь час я спазнаваў менавіта такое стаўленьне. (…)

Нават калі адчуваецца, што рэспандэнт не жадае ўзгадваць некаторыя пэрыяды свайго жыцьця, урэшце рэшт, людзі гатовыя падзяліцца і гэтым. Гэта праца па пошуку праўды й яны таксама ў гэтым зацікаўленыя.

Польскае радыё: Ці можаце прыгадаць, на Вашую думку, самы красамоўны эпізод? Гісторыю, якая надзвычай Вас уразіла?

Ягор Сурскі: Цяжка казаць пра выключныя эпізоды, бо іх мноства і гэтыя споведзі захоўваюцца ў памяці. Галоўнае, што падчас гэтай працы паўстаюць цэласныя партрэты беларусаў ХХ стагодзьдзя.

Захапляе здольнасьць людзей падабраць мэтафару, якая вычарпальна характарызуе эпоху. Памятаецца казачная гісторыя адно сям’і з часоў Вялікай Айчынай Вайны. Сям’я жыла на ўскрайку вёскі, удзень яны траплялі пад паборы мясцовых паліцаяў, а ўначы ў хаце лютавалі партызаны. Рабаўнікоў цікавіла ўсялякая нажыва. Сям’і даводзілася хаваць увесь свой маёнтак. Прасьцей за ўсё сябе здраджвалі куры, сваімі звонкімі галасамі. Іх выкрывалі і з лёгкасьцю рэквізавалі.

Жанчына ўзгадвала, што ў іх была адна разумная кура, якая падчас чарговых вобшукаў заціхала, адпаведна, яе было лёгка схаваць. У выніку, гэтая кура перажыла вайну, а гаспадары, праз яе прагу да жыцьця, вырашылі яе не рубаць.

Цёплая гісторыя, якая падыходзіць нават для сцэнару мультыплікацыйнага фільму. Як важна было выжыць, што гэтае жаданьне жыць праяўлялася ў павадках жывёлы. Людзі гэта ўспрымалі тады і самая галоўнае, што яны памятаюць дагэтуль.

Нягледзячы на тое, што вусная гісторыя была прызнана паўнавартаснай навуковай дысцыплінай амаль ва ўсім сьвеце, афіцыйная беларуская гістарыяграфія застаецца абыякавай да гэтай зьявы.

Эдуард Жолуд

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт