Logo Polskiego Radia
Print

А. Фядута: Лукашэнку прапанавалі два варыянты: варшаўскі і армянскі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.04.2018 14:51
Прэзыдэнт намерваўся аб’явіць рэфэрэндум, які б падрыхтаваў грунт пад адзін з варыянтаў.
www.pixabay.com/Creative Commons

Беларускую тэматыку закранае выданьне «Rzeczpospolita». Ужо некалькі месяцаў у Беларусі аналітыкі разважаюць пра магчымасьць увядзеньня паправак у канстытуцыю. Падчас сваёй прамовы ў нядзелю беларускі кіраўнік таксама казаў, што асноўны закон патрабуе карэкціроўкі. А. Лукашэнка заявіў, што ён гатоў падзяліцца сваёй уладай. Ён згадаў прыклад Армэніі і адзначыў, што ніколі канстытуцыю ня будуць перапісваць пад аднаго чалавека.

Менавіта гэта ён сам зрабіў у 2004 годзе, калі набліжаўся да канца яго другі тэрмін паўнамоцтваў. У выніку зьменаў у асноўным законе цяпер ён можа быць прэзыдэнтам неабмежаваную колькасьць разоў. Прэзыдэнт прызначае міністраў, прэм’ер-міністра, судзьдзяў, а нават кіраўнікоў органаў мясцовай адміністрацыі. Ад яго залежыць склад парлямэнту.

«Лукашэнка разумее, што збудаваная ім сыстэма раней ці пазьней рухне. Ён ня можа пакідаць неабмежаванай улады свайму пераймальніку, які пераклаў бы на яго ўсю адказнасьць за сытуацыю ў краіне, – кажа вядомы палітоляг Аляксандар Фядута. – Ён думае пра свой канец тэрміну паўнамоцтваў. Яму прапанавалі два варыянты. Першы – варшаўскі: ён бы стаў лідарам кіруючай партыі, кіраваў бы дзяржавай, не займаючы фармальна дзяржаўнай пасады. Другі варыянт – армянскі: былы прэзыдэнт стаў бы прэм’ерам, зьменшыў паўнамоцтвы прэзыдэнта і ўладарыў доўгія гады».

Лукашэнка, хутчэй за ўсё, намерваўся аб’явіць у сваім выступе пра рэфэрэндум, які б падрыхтаваў грунт пад адзін з варыянтаў. Але армянскія падзеі яму перашкодзілі, і ён заявіў, што Беларусі цяпер не да гэтага. «Трэба выстаяць у сьвеце, поўным хаосу, інакш будзе як у Армэніі», – дадаў прэзыдэнт.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт