Logo Polskiego Radia
Print

У Гайнаўцы на Беласточчыне бацькі намагаюцца адкрыць беларускую школу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.04.2018 10:17
  • школа.mp3
Ініцыятарамі выступілі бацькі, якія хочуць, каб іхныя дзеткі вывучалі беларускую мову ды традыцыі сваіх продкаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Ці пры беларускім ліцэі ў Гайнаўцы на Беласточчыне будзе створаная пачатковая школа (базавая паводле беларускай намэнклятуры – рэд.)? Бацькі й дырэкцыя «за», але апошняе слова за гарадзкімі ўладамі.
Ініцыятарамі выступілі бацькі, якія хочуць, каб іхныя дзеткі вывучалі беларускую мову ды традыцыі сваіх продкаў. І таму яны намагаюцца пры Гайнаўскім белліцэі адкрыць пачатковую школу, каб вучні маглі пайсьці ў першы кляс. Зараз бацькі й дырэкцыя школы пасьля падачы дакумэнтаў чакаюць рашэньня бургамістра Гайнаўкі й гарадзкіх дэпутатаў. Справа вырашыцца ўжо на бліжэйшай сэсіі гарадзкой рады ў траўні.
Гэта карысная ініцыятыва, асабліва для бацькоў, якія хочуць выхоўваць сваіх дзяцей у беларускай традыцыі й на роднай мове, гаворыць дырэктар Комплексу школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы Ігар Лукашук. Рэпартаж Анны Пятроўскай.
слухайце далучаны гукавы файл

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт