Logo Polskiego Radia
Print

Палякі станоўча ацэньваюць барацьбу з карупцыяй

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.04.2018 13:13
Людзі задаволеныя, што была разьбітая сыстэма гэтак званай дзікай рэпрыватызацыі.
photo: Pixabay.com/Creative Commons

Каля 47% палякаў станоўча ацэньвае дзейнасьць Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро. Апытаньне замовіла выданьне «Rzeczpospolita». У параўнаньні з падобным дасьледаваньнем, праведзеным год таму, пазытыўная ацэнка вырасла на 9%. Усё менш людзей нэгатыўна ацэньвае дзейнасьць арганізацыі – 31%, а каля адной пятай ускладніліся даць адказ.

Чаму жыхары Польшчы так высока цэняць працу структуры, якая змагаецца з карупцыяй? На думку экспэрткі па пытаньнях карупцыі з Фонду Баторыя Гражыны Капіньскай, палякі кажуць «Не» карупцыі. ЦАБ рэгулярна прадстаўляе вынікі сваёй дзейнасьці, а палякі заўсёды заўважалі праблему карупцыі ў дзяржаве і выступалі за рашучую барацьбу з ёю.

Бюро, канешне, умела прадстаўляе свае посьпехі. Гэта палякам падабаецца – яны задаволеныя, што была разьбітая сыстэма гэтак званай дзікай рэпрыватызацыі – калі падстаўленым асобам улады вярталі адабраныя пасьля вайны будынкі ў Варшаве, а таксама махлярствы, зьвязаныя з падаткам на дадзеную вартасьць. У мінулым годзе супрацоўнікі ЦАБ зафіксавалі злачынствы супраць дзяржаўнай маёмасьці на суму як мінімум адзін мільярд 705 млн. злотых – у тры разы больш, чым годам раней.

Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро карыстаецца вялікай падтрымкай кіруючай партыі ПіС. Яно атрымлівае на сваю дзейнасьць значна больш сродкаў, чым раней. Значна расьце штат супрацоўнікаў – цягам бліжэйшых двух гадоў ЦАБ прыме на працу паўтысячы новых агентаў. Бюро мае таксама рэкордна высокі бюджэт – 197,5 млн. злотых. Гэтая служба фінансуецца цяпер найлепш з усіх падобных структур у Польшчы.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт