Logo Polskiego Radia
Print

У Мазыры паўстае альтэрнатыўная культурніцкая пляцоўка Даліна Анёлаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.05.2018 17:21
  • Даліна Анёлаў на беразе Прыпяці.mp3
Афіцыйная канцэпцыя па ўладкаваньні культурніцкага жыцьця ў рэгіёнах Беларусі не адпавядае вымаганьнем грамадзтва.

У Мазыры паўстае альтэрнатыўная культурніцкая пляцоўка Даліна Анёлаў.
У Беларусі за апошнія два дзесяцігодзьдзя назіраецца моцная цэнтралізацыя палітычнай і эканамічнай улады. Падобная тэндэнцыя закранула і культурніцкую сфэру жыцьця грамадзтва. Беларускія рэгіёны доўгі час маргіналізаваліся коштам разьвіцьця сталіцы.
У Мазыры на тэрыторыі былой мэблевай фабрыкі, якая займае плошчу прыкладна ў 1,5 гектары, высілкамі мясцовага прадпрымальніка ствараецца альтэрнатыўная культурніцкая прастора Даліна Анёлаў.
На пачатку 18 стагодзьдзя ў Мазыры быў заснаваны кляштар манахаў цыстэрыянцаў. Пасьля падаўленьня нацынальнага-вызваленчага паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, у сярэдзіне 60 гадоў ХІХ стагодзьдзя царскі рэжым зачыніў жаночы і мужчынскі манастыры цыстэрыянцаў. Кляштарны комплекс быў перададзены ва ўласнасьць праваслаўнай царкве.
Аднак у хуткім часе былы кляштар быў камэрцыялізаваны, а ў яго памяшканьнях пачала праца фабрыка запалак. У савецкія часы і аж па 2011 год у будынку кляштару цыстэрыянцаў працавала мэблевая фабрыка.
Мясцовы прадпрымальнік і рупліўца аб гістарычнай спадчыны Палесься Аляксандар Баранаў летась выкупіў памяшканьні былой фабрыкі. Прадпымальнік разам з паплечнікамі ахвотна ўзяўся за рэалізацыю маштабнага праекту. Пачаткі Даліны анёлаў узгадвае бізнэсовец Аляксандар Баранаў:
Аляксандар Барнаў: Па-першае, для мяне гэты аб’ект ніколі ня быў фабрыка,й у маім уяўленьні гэта заўсёды быў каталіцкі кляштар. Яшчэ з дзяцінства я меў вялікую прагу да старажытных пабудоў.
Калі зьявілася магчымасьць гэты аб’ект набыць, узяць у свае рукі. Калі я ўсьвядоміў, што кляштар знаходзіцца пад пагрозаў разбурэньня. У той момант я зразумеў, што аднаўленьне манастырскага компелксу–гэта мой лёс.
У спадчыну ад Мазырдрэву мы атрымалі 12 тыс. Квадратных мэтраў і горы сьмецьця, і яшчэ раз горы сьмецьця.
Пакуль цяжка сфармуляваць дакладную стратэгію прасоўваньня Даліны Анёлаў. Кожны дзень нешта мяняецца. Зьменьваюцца канцэпцыі як мая, так і людзей з якімі мы гэтым займаемся.
Аднак асноўная мэта вядомая! Дужа хачу каб гэтае месца стала кропкаю збору творчых людзей з амбіцыямі. Каб яны змаглі сябе рэалізаваць тут, у тым ліку і з дапамогай Даліны Анёлаў. Я вельмі хачу каб творчая моладзь ня зьбягала ў Менск ці за граніцу.
Афіцыйная канцэпцыя па ўладкаваньні культурніцкага жыцьця ў рэгіёнах Беларусі не адпавядае вымаганьнем грамадзтва. Зьяўленьне ў Мазыры пляцоўкі для творчай самарэалізацыі выклікала энтузіязм у мазыран. Гаворыць валянтэрка Даліны анёлаў, арганізатарка выстаў спадарыня Ганна.
Вялянтэрка Даліны Анёлаў сп. Ганна: Даліна Анёлаў, гэта альтэрнатыўнае месца, дзе ўсе адчуваюцб сябе свабодна, дзе на людзей ня цісьне фармалізм.
Можна сказаць, што тут зьбіраюцца актыўныя і неабыякавыя людзі. Гэта надзвычай важна, бо, на самой справе, ім няма дзе зьбірацца і няма дзе размаўляць аб сваіх клопатах.
Асабіста я зацікаўленая ў культурніцкім накірунку. Мне падаецца што мясцовым мастакам, музыкам, рамесьнікам і адукацыйным праектам востра не хапае такой прасторы. Пляцоўкі дзе без дадатковых перашкод можна творча рэалізоўвацца. Даліна Анёлаў стане такім месцам, дзе творчыя людзі будуць у стане рэалізоўваць свае мары.
Рэстаўрацыя манастырскага комплексу 18 стагодзьдзя вымагае вялікіх матэрыяльных і людзкіх рэсурсаў. Міхаіл Савіцкі адказвае за рэстаўрацыю і ўтрыманьне Даліны Анёлаў. Працягвае Міхаіл Савіцкі.
Міхаіл Савіцкі: Спачатку тут наогул не было памяшканьня ў якім можна знаходзіцца. На самой справе няма нічога немагчыма, але сама цяжкое гэта прыборка вялізарнай колькасьці сьмецьця.
Даліна Анёлаў патрэбная мясцовае моладзі. Напрыклад возьмем мазырскі дом культуры. Я там нават ніколі ня быў. Там нецікава, у ДК багата беспадстаўных абмежаваньняў і межах гэтых абмежаваньнях трэба дзейнічаць.
У Даліне Анёлаў няма ніякіх рамках, усе творчыя задумы можна рэалізаваць не трапляе ў палон фармальных абмежаваньняў.
Пакуль што перад намі вялікая праца. Будзем шукаць матэрыяльнай падтрымкі, будзе пісаць праекты на рэалізацыю гранатаў і г.т. Будзе разьвівацца!
Уладальнік Даліны анёлаў распавядае пра стаўленьне мясцовай супольнасьці да культурніцкага праекту, а таксама канстатуе неадназначнае састаўленьне мясцовай улады да гэтай ініцыятывы. Гаворыць Алясандар Баранаў.
Аляксандар Баранаў: Зацікаўленасьць ёсьць, магчыма і не такая вялікая, як мы спадзяваліся, але яна ёсьць. Надзвычай цешыць, што гэтым цікавіцца ня толькі моладзь, але і людзі ўмоўна старэйшыя за 60 гадоў.
З уладай сытуацыя складваецца па-рознаму, але ў сваёй аснове, цяпер улада адэкватная. Яна ня робіць такіх перашкод, якія бы дакладна рабіла гадоў 5-10 таму. На жаль, там дагэтуль ёсьць цемрашалы-камуністы, якія перакананыя, што моладзь павінна маліцца на Леніна і сьпяваць савецкія маршы. Асобныя чыноўнікі часам перашкаджаюць, але агулам, можна сказаць, што ўсё непагана, а нават добра.
Па сваё працы часьцяком бываю ў дзьвюх райвыканкамах –Мазырскім і Каленкавіцкім. Установы вельмі падобныя, але з аддзелам па ідэалёгіі ёсьць пэўныя непаразуменьні. Асобага страху няма і гэта перажывем.
Завадатары Даліны Анёлаў спадзяюцца, што ў іх атрымаецца стварыць у Мазыры адкрытую для кожнага арт-прасторы, у якой будуць кавярні, мастацкія галерэі, майстэрні рамесьнікаў. Падтрымаць праект можна праз дабрачынную пляцоўку Талака.бай альбо падчас наведваньня Мазыра ўласнаручнай працай.

У Беларусі за апошнія два дзесяцігодзьдзі назіраецца моцная цэнтралізацыя палітычнай і эканамічнай улады. Падобная тэндэнцыя закранула і культурніцкую сфэру жыцьця грамадзтва. Беларускія рэгіёны доўгі час маргіналізаваліся коштам разьвіцьця сталіцы.

У Мазыры на тэрыторыі былой мэблевай фабрыкі, якая займае плошчу прыкладна ў 1,5 гектары, высілкамі мясцовага прадпрымальніка ствараецца альтэрнатыўная культурніцкая прастора Даліна Анёлаў.

На пачатку 18 стагодзьдзя ў Мазыры быў заснаваны кляштар манахаў цыстэрыянцаў. Пасьля падаўленьня нацынальнага-вызваленчага паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, у сярэдзіне 60 гадоў ХІХ стагодзьдзя царскі рэжым зачыніў жаночы і мужчынскі манастыры цыстэрыянцаў. Кляштарны комплекс быў перададзены ва ўласнасьць праваслаўнай царкве.

Колішні
Колішні манастырскі падворак у Мазыры

Аднак у хуткім часе былы кляштар быў камэрцыялізаваны, а ў яго памяшканьнях пачала праца фабрыка запалак. У савецкія часы і аж па 2011 год у будынку кляштару цыстэрыянцаў працавала мэблевая фабрыка.

Мясцовы прадпрымальнік і рупліўца гістарычнай спадчыны Палесься Аляксандар Баранаў летась выкупіў памяшканьні былой фабрыкі. Прадпымальнік разам з паплечнікамі ахвотна ўзяўся за рэалізацыю маштабнага праекту. Пачаткі Даліны анёлаў узгадвае палескі бізнэсовец Аляксандар Баранаў.

Аляксандар Барнаў: Па-першае, для мяне гэты аб’ект ніколі ня быў фабрыкай, у маім уяўленьні, гэта заўсёды быў каталіцкі кляштар. Яшчэ з дзяцінства я меў вялікую прагу да старажытных пабудоў. Потым зьявілася магчымасьць гэты аб’ект набыць, узяць у свае рукі.

Калі я ўсьвядоміў, што кляштар знаходзіцца пад пагрозаў разбурэньня. У той момант я зразумеў, што аднаўленьне манастырскага компелксу–гэта мой лёс. У спадчыну ад Мазырдрэву мы атрымалі 12 тыс. квадратных мэтраў і горы сьмецьця, і яшчэ раз горы сьмецьця.

Былы
Былы кляштар цыстэрыянцаў у мазырскай Даліне Анёлаў

Пакуль цяжка сфармуляваць дакладную стратэгію прасоўваньня Даліны Анёлаў. Кожны дзень нешта мяняецца. Зьменьваюцца канцэпцыі, як мая, так і людзей з якімі мы гэтым займаемся.

Аднак асноўная мэта вядомая! Дужа хачу каб гэтае месца стала кропкаю збору творчых людзей з амбіцыямі. Каб яны змаглі сябе рэалізаваць тут, у тым ліку і з дапамогай Даліны Анёлаў. Я вельмі хачу каб творчая моладзь ня зьбягала ў Менск ці за граніцу.

Афіцыйная канцэпцыя па ўладкаваньні культурніцкага жыцьця ў рэгіёнах Беларусі не адпавядае вымаганьнем грамадзтва. Зьяўленьне ў Мазыры пляцоўкі для творчай самарэалізацыі выклікала энтузіязм у мазыран. Гаворыць валянтэрка Даліны анёлаў, арганізатарка выстаў спадарыня Ганна.

Вялянтэрка Даліны Анёлаў сп. Ганна: Даліна Анёлаў, гэта альтэрнатыўнае месца, дзе ўсе адчуваюць сябе свабодна, дзе на людзей ня цісьне фармалізм. Можна сказаць, што тут зьбіраюцца актыўныя і неабыякавыя людзі. Гэта надзвычай важна, бо, на самой справе, ім няма дзе зьбірацца і няма дзе размаўляць аб сваіх клопатах.

Асабіста я зацікаўленая ў культурніцкім накірунку. Мне падаецца, што мясцовым мастакам, музыкам, рамесьнікам і адукацыйным праектам востра не хапае такой прасторы. Пляцоўкі дзе без дадатковых перашкод можна творча рэалізоўвацца.

Даліна Анёлаў стане такім месцам, дзе творчыя людзі будуць у стане рэалізоўваць свае мары.

Рэстаўрацыя манастырскага комплексу 18 стагодзьдзя вымагае вялікіх матэрыяльных і людзкіх рэсурсаў. Міхаіл Савіцкі адказвае за гаспадарчую частку і ўтрыманьне Даліны Анёлаў. Працягвае Міхаіл Савіцкі.

Міхаіл Савіцкі: Спачатку тут наогул не было памяшканьня ў якім можна знаходзіцца. На самой справе, няма нічога немагчыма, але самае цяжкае, гэта прыборка вялізарнай колькасьці сьмецьця.

Былы
Былы кляштар цыстэрыянцаў у мазырскай Даліне Анёлаў

Даліна Анёлаў патрэбная мясцовае моладзі. Напрыклад, возьмем мазырскі дом культуры. Я там нават ніколі ня быў. Там нецікава, у ДК багата беспадстаўных абмежаваньняў і ў гэтых рамках трэба дзейнічаць.

У сваю чаргу, у Даліне Анёлаў няма ніякіх рамак, усе творчыя задумы можна рэалізаваць не трапляючы ў палон фармальных абмежаваньняў.

Пакуль што перад намі вялікая праца. Будзем шукаць матэрыяльнай падтрымкі, датковыя крыніцы фінансаваньня і г.т. Будзем разьвівацца!

Уладальнік Даліны анёлаў распавядае пра стаўленьне мясцовай супольнасьці да культурніцкага праекту, а таксама канстатуе неадназначнае састаўленьне мясцовай улады да гэтай ініцыятывы. Гаворыць Алясандар Баранаў.

Аляксандар Баранаў: Зацікаўленасьць ёсьць, магчыма і не такая вялікая, як мы спадзяваліся, але яна ёсьць. Надзвычай цешыць, што гэтым цікавіцца ня толькі моладзь, але і людзі ўмоўна старэйшыя за 60 гадоў.

З уладай сытуацыя складваецца па-рознаму, але ў сваёй аснове, цяпер улада адэкватная. Яна ня робіць такіх перашкод, якія бы дакладна рабіла гадоў 5-10 таму.

Палескі
Палескі прадпрымальнік Аляксандар Баранаў

На жаль, там дагэтуль ёсьць цемрашалы-камуністы, якія перакананыя, што моладзь павінна маліцца на Леніна і сьпяваць савецкія маршы. Асобныя чыноўнікі часам перашкаджаюць, але агулам, можна сказаць, што ўсё непагана, а нават добра.

Па сваё працы часьцяком бываю ў дзьвюх райвыканкамах – Мазырскім і Каленкавіцкім. Установы вельмі падобныя, але з аддзелам па ідэалёгіі ёсьць пэўныя непаразуменьні. Асобага страху няма і гэта перажывем.

Завадатары Даліны Анёлаў спадзяюцца, што ў іх атрымаецца стварыць у Мазыры адкрытую для кожнага арт-прасторы, у якой будуць кавярні, мастацкія галерэі, майстэрні рамесьнікаў. Падтрымаць праект можна праз дабрачынную пляцоўку Талака альбо падчас наведваньня Мазыра ўласнаручнай працай.

Эдуард Жолуд

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт