Logo Polskiego Radia
Print

2 траўня адзначаецца Дзень палякаў за мяжой

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.05.2018 12:30
Гэта сьвята каля 20 мільёнаў чалавек, якія жывуць па-за межамі краіны і лічаць сябе палякамі.
PAP/Jakub Kamiński

2 траўня адзначаецца Дзень палякаў за мяжой (Dzień Polonii i Polaków za Granicą). Гэта сьвята каля 20 мільёнаў чалавек, якія жывуць па-за межамі краіны і лічаць сябе палякамі. Мэтай гэтага дня зьяўляецца ўзмацненьне пачуцьця адзінства ўсіх суайчыньнікаў і дапамога ў захаваньні нацыянальнай сьвядомасьці.
Самая вялікая група польскіх мігрантаў і асоб польскага паходжаньня жыве ў Злучаных Штатах Амэрыкі – 10 мільёнаў. Вялікія групы палякаў жывуць таксама ў Бразыліі, Канадзе, Вялікабрытаніі, Францыі і Нямеччыне. Палякі жывуць у Беларусі, Летуве і Ўкраіне. Паводле польскай Канстытуцыі, апекуном польскай дыяспары зьяўляецца маршалак Сэнату.
Упершыню Дзень палякаў замежжа сьвяткаваўся ў 2002 годзе. Сьвята каранямі сягае даваеннай традыцыі, згодна з якой 2 траўня адзначаўся Дзень імігранта.
У 2012 годзе прадстаўнікі польскіх груп прыехалі на сваё сьвята ў Варшаву. Яны ўдзельнічалі ў сьвятой Імшы ў архікатэдры сьвятога Яна, а пасьля ў сьвяточным маршы прайшлі пад Прэзыдэнцкі палац. Там былі палякі з Летувы, Украіны, Беларусі, але таксама з больш далёкіх краін, як Бразылія ці Канада. Яны падкрэсьлівалі, што гэта менавіта 2 траўня яны мацней адчуваюць, што Польшча пра іх памятае.
Полька з Украіны: Мы прыехалі з цудоўнага гарадку Казяты на ўкраінскім Падольлі. Мы вельмі ганарымся тым, што прадстаўляем тут палякаў з Украіны.
А. Хамэрскі: Мяне завуць Анджэй Хамэрскі, я прыехаў з Бразыліі. У Польшчы мае карані. Адсюль у сьвет павандраваў мой прадзед, адсюль прывёз культуру. Я ў Бразыліі іншы. І сваёй іншасьцю я дапамагаю Бразыліі.
Палякі за мяжой сьвяткуюць паўсюль там, дзе яны жывуць. Старшыня Кангрэсу палякаў у Чэхіі Юзэф Шымэчак гаварыў, што палякі ў Заользі зьяўляюцца моцнай і добра арганізаванай меншасьцю.
Ю. Шымэчак: У нас ёсьць сыстэма польскіх школаў, разам у нас іх 25. У нас ёсьць уласныя друкаваныя выданьні, тэлеперадача і радыё. Не заўсёды так было, у мінулым былі шматлікія перашкоды. І хоць афіцыйна народы вельмі любілі адзін аднаго, то сем’і не маглі прыяжджаць у госьці, на межах разыгрываліся розныя трагедыі, бо нават на паховіны ў Польшчу нельга было трапіць.
Яраслаў Каміньскі, польскі дзеяч з Летувы, казаў у 2013 годзе, што хоць палякі расьсеяныя па цэлым сьвеце, то ўсё ж яны маюць супольныя карані.
Я. Каміньскі: Сёньня я знаёмлюся з іншымі Каміньскімі. Каміньскія ёсьць у Нью-Ёрку, у Алецку, у Гданьску, у Варшаве. Нягледзячы на тое, што ў нас няма сваяцкіх сувязяў, то мы дзеці адной маці – полькі.
Мяркуецца, што ў Беларусі жыве каля 300 тысяч чалавек. У краіне дзейнічаюць дзьве польскія школы – у Горадні і Ваўкавыску, хоць улады ствараюць шматлікія перашкоды для тых, хто хоча там вучыцца. У практыцы жадаючых нашмат больш, чым улады дазваляюць адчыніць клясаў.
У Беларусі дзейнічаюць два Саюзы палякаў – гэтак званыя афіцыйны і неафіцыйны. Анджэй Пачобут з непрызнанага беларускімі ўладамі СПБ усё ж адзначае, што існаваньне другога саюзу – гэта міт.
А. Пачобут: Існуе міт, што ёсьць два Саюзы палякаў. На самой справе другой арганізацыі няма. Ёсьць дзяржава, якая імітуе існаваньне другой арганізацыі. Афіцыйны саюз мае сядзібу ў Менску, але калі паглядзець у рэгіёнах, то там няма ніякіх структур.
Праблем у палякаў Беларусі шмат, у тым ліку перасьлед асоб, якія маюць карту паляка, і якія займаюць дзяржаўныя пасады.

2 траўня адзначаецца Дзень палякаў за мяжой (Dzień Polonii i Polaków za Granicą). Гэта сьвята каля 20 мільёнаў чалавек, якія жывуць па-за межамі краіны і лічаць сябе палякамі. Мэтай гэтага дня зьяўляецца ўзмацненьне пачуцьця адзінства ўсіх суайчыньнікаў і дапамога ў захаваньні нацыянальнай сьвядомасьці.

Самая вялікая група польскіх мігрантаў і асоб польскага паходжаньня жыве ў Злучаных Штатах Амэрыкі – 10 мільёнаў. Вялікія групы палякаў жывуць таксама ў Бразыліі, Канадзе, Вялікабрытаніі, Францыі і Нямеччыне. Палякі жывуць у Беларусі, Летуве і Ўкраіне. Паводле польскай Канстытуцыі, апекуном польскай дыяспары зьяўляецца маршалак Сэнату.

Упершыню Дзень палякаў замежжа сьвяткаваўся ў 2002 годзе. Сьвята каранямі сягае даваеннай традыцыі, згодна з якой 2 траўня адзначаўся Дзень імігранта.

У 2012 годзе прадстаўнікі польскіх груп прыехалі на сваё сьвята ў Варшаву. Яны ўдзельнічалі ў сьвятой Імшы ў архікатэдры сьвятога Яна, а пасьля ў сьвяточным маршы прайшлі пад Прэзыдэнцкі палац. Там былі палякі з Летувы, Украіны, Беларусі, але таксама з больш далёкіх краін, як Бразылія ці Канада. Яны падкрэсьлівалі, што гэта менавіта 2 траўня яны мацней адчуваюць, што Польшча пра іх памятае.

Полька з Украіны: Мы прыехалі з цудоўнага гарадку Казяты на ўкраінскім Падольлі. Мы вельмі ганарымся тым, што прадстаўляем тут палякаў з Украіны.

А. Хамэрскі: Мяне завуць Анджэй Хамэрскі, я прыехаў з Бразыліі. У Польшчы мае карані. Адсюль у сьвет павандраваў мой прадзед, адсюль прывёз культуру. Я ў Бразыліі іншы. І сваёй іншасьцю я дапамагаю Бразыліі.

Палякі за мяжой сьвяткуюць паўсюль там, дзе яны жывуць. Старшыня Кангрэсу палякаў у Чэхіі Юзэф Шымэчак гаварыў, што палякі ў Заользі зьяўляюцца моцнай і добра арганізаванай меншасьцю.

Ю. Шымэчак: У нас ёсьць сыстэма польскіх школаў, разам у нас іх 25. У нас ёсьць уласныя друкаваныя выданьні, тэлеперадача і радыё. Не заўсёды так было, у мінулым былі шматлікія перашкоды. І хоць афіцыйна народы вельмі любілі адзін аднаго, то сем’і не маглі прыяжджаць у госьці, на межах разыгрываліся розныя трагедыі, бо нават на паховіны ў Польшчу нельга было трапіць.

Яраслаў Каміньскі, польскі дзеяч з Летувы, казаў у 2013 годзе, што хоць палякі расьсеяныя па цэлым сьвеце, то ўсё ж яны маюць супольныя карані.

Я. Каміньскі: Сёньня я знаёмлюся з іншымі Каміньскімі. Каміньскія ёсьць у Нью-Ёрку, у Алецку, у Гданьску, у Варшаве. Нягледзячы на тое, што ў нас няма сваяцкіх сувязяў, то мы дзеці адной маці – полькі.

Мяркуецца, што ў Беларусі жыве каля 300 тысяч палякаў. У краіне дзейнічаюць дзьве польскія школы – у Горадні і Ваўкавыску, хоць улады ствараюць шматлікія перашкоды для тых, хто хоча там вучыцца. У практыцы жадаючых нашмат больш, чым улады дазваляюць адчыніць клясаў.

У Беларусі дзейнічаюць два Саюзы палякаў – гэтак званыя афіцыйны і неафіцыйны. Анджэй Пачобут з непрызнанага беларускімі ўладамі СПБ усё ж адзначае, што існаваньне другога саюзу – гэта міт.

А. Пачобут: Існуе міт, што ёсьць два Саюзы палякаў. На самой справе другой арганізацыі няма. Ёсьць дзяржава, якая імітуе існаваньне другой арганізацыі. Афіцыйны саюз мае сядзібу ў Менску, але калі паглядзець у рэгіёнах, то там няма ніякіх структур.

Праблем у палякаў Беларусі шмат, у тым ліку перасьлед асоб, якія маюць карту паляка, і якія займаюць дзяржаўныя пасады.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт