Logo Polskiego Radia
Print

Барбара Гаральчук зьберагае мову дзядоў у сваіх вершах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.05.2018 13:12
  • Барбара Гаральчук-вершы па-свойму.mp3
Рыхтуецца зборнік 30 вершаў «па-свойму», ці на мове беларускай гаворкі жыхароў вёскі Мокрэ.
Барбара Гаральчук (зьлева) на прэзэнтацыі сваёй кнігіБарбара Гаральчук (зьлева) на прэзэнтацыі сваёй кнігіЯраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дасьледчыкі мяркуюць, што ў сьвеце існуе каля 6 тысяч розных моваў. Бальшыню зь іх выкарыстоўваюць невялікія грамадзкасьці, часам адна вялікая сям’я, часам жыхары аднае вёскі. Паміраньне мовы праходзіць на нашых вачах – гэта гаворкі нашых дзядоў. Неабыякавыя да гэтай справы людзі стараюцца як мага даўжэй запаволіць гэты працэс. Музэі зьбіраюць і захоўваюць для наступных пакаленьняў артэфакты матэрыяльнай культуры. А якім чынам зьберагаць ад зьнікненьня словы, мову?

Барбара Гаральчук (Barbara Goralczuk), пісьменьніца і паэтэса намагаецца зьберагчы мову роднай вёскі Мокрэ, што недалёка ад Бельска Падляскага, у сваіх вершах.

З падтрымкай настаяцеля Праваслаўнага прыходу Прэсьвятой Дзевы ў Бельску Падляскім айца Ежы Багацэвіча, а таксама з дапамогай сродкаў ЭЗ, рыхтуецца зборнік 30 вершаў Барбары Гаральчук «па-свойму». Кожны верш напісаны кірыліцай і лацінкай. Да зборніка будзе далучаны CD, на якім аўтарка на музычным фоне чытае свае вершы.

Асобнікі атрымаюць культурніцкія цэнтры, бібліятэкі і школы на Падляшшы.

Нагадаем, што Барабара Гаральчук напісала дзьве кніжкі пра жыхароў вёскі Мокрэ – адна "Надзея па край неба" (Nadzieja aż po horyzont) у якой распавядае пра бежанства сваіх дзядоў углыб Расеі перад Першай сусьветнай вайной, і другая – «Мёд» пра вяртаньне з бежанства і адбудову зусім мёртвай вёскі.

З аўтаркай гутарыць Яланта Сьмялоўская

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт