Logo Polskiego Radia
Print

Фірмы і рэстараны адмаўляюцца ад гэтак званых яек-троек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.05.2018 13:02
У Польшчы яйкі ў клетках зносяць 35 млн курэй, то бок на аднаго жыхары прыпадае адна курыца.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Gazeta Wyborcza
Дыскаўнтнэры, фірмы і рэстараны адмаўляюцца ад гэтак званых яек-троек (яйкі, пазначаныя нумарам тры, якія паходзяць ад клеткавых кур). Nestle, Wedel, Ferrero, Mars, Biedronka, Carrefour, Auchan, Lidl, Grycan – гэта толькі некаторыя з дзясяткаў фірм у Польшчы, якія ўжо амаль год адна за другой абяцаюць, што адмовяцца ад продажу і выкарыстоўваньня яек-троек. Альтэрнатывай для такіх яек зьяўляюцца падлогавае вырошчваньне (яйкі-двойкі), свабодны выгул (адзінкі) і экалягічная гадоўля (нулёўкі).
У Польшчы яйкі ў клетках зносяць 35 млн курэй, то бок на аднаго жыхары прыпадае адна курыца. Асноўная маса яек (88%) – гэта яйкі ад курэй з клетак. Гэта на 1% менш, чым год назад. Гэтая лічба будзе зьмяншацца, паколькі фірмы, якія заяўляюць пра адмову ад гэтых яек, зьбіраюцца зрабіць гэта ў бліжэйшыя гады, а сама позна ў 2025 годзе.
Канцэрны, якія яшчэ не заявілі пра такія пляны, засталіся ў меншасьці. Марта Ярашэвіч з таварыства «Адчыненыя клеткі» кажа, што гэта пытаньне часу. «Такі крок мае маркетынгавы і эканамічны патэнцыял, але фірмы таксама цікавяцца ўмовамі жыцьця курэй. Гандлёвыя сеткі ці фірмы хутка бяруць прыклад адзін з аднаго. Калі ад троек адмовіцца Wedel, то ўсьлед за ім пойдуць іншыя фірмы з галіны. Гэта ўжо агульнапольская мода», – гаворыць Ярашэвіч.
Гадоўцы клеткавых кур пераконваюць, што іх яйкі зьяўляюцца самымі бясьпечнымі, паколькі куры нясуцца ў найбольш кантраляваных умовах, а таксама маюць такія ж самыя пажыўныя якасьці, як іншыя яйкі. Многія фэрмэры лічаць, што за новую моду адказвае прыбытак прадаўцоў, а не дабро курэй.
Пакуль кампанія супраць яек-троек не ўплывае каардынальна на сытуацыю птушкаводаў. Тыя, хто ўжо перайшоў на падлогавае ці свабоднае вырошчваньне, пакуль цешацца большым даходам, але ў даўжэйшай пэрспэктыве іх даходы могуць значна ўпасьці. «У Аўстраліі ці ЗША, дзе рынак перанасыціўся падлогавымі яйкамі, цэны ўпалі. А вырошчваньне курэй стала даражэйшым, у курніках птушак месьціцца менш», – гаворыць Анджэй Данеляк, старшыня Польскага саюзу вытворцаў і гадоўцаў кур.

Gazeta Wyborcza: Дыскаўнтнэры, фірмы і рэстараны адмаўляюцца ад гэтак званых яек-троек (яйкі, пазначаныя нумарам тры, якія паходзяць ад клеткавых кур). Nestle, Wedel, Ferrero, Mars, Biedronka, Carrefour, Auchan, Lidl, Grycan – гэта толькі некаторыя з дзясяткаў фірм у Польшчы, якія ўжо амаль год адна за другой абяцаюць, што адмовяцца ад продажу і выкарыстоўваньня яек-троек. Альтэрнатывай для такіх яек зьяўляюцца падлогавае вырошчваньне (яйкі-двойкі), свабодны выгул (адзінкі) і экалягічная гадоўля (нулёўкі).

У Польшчы яйкі ў клетках зносяць 35 млн курэй, то бок на аднаго жыхары прыпадае адна курыца. Асноўная маса яек (88%) – гэта яйкі ад курэй з клетак. Гэта на 1% менш, чым год назад. Гэтая лічба будзе зьмяншацца, паколькі фірмы, якія заяўляюць пра адмову ад гэтых яек, зьбіраюцца зрабіць гэта ў бліжэйшыя гады, а сама позна ў 2025 годзе.

Канцэрны, якія яшчэ не заявілі пра такія пляны, засталіся ў меншасьці. Марта Ярашэвіч з таварыства «Адчыненыя клеткі» кажа, што гэта пытаньне часу. «Такі крок мае маркетынгавы і эканамічны патэнцыял, але фірмы таксама цікавяцца ўмовамі жыцьця курэй. Гандлёвыя сеткі ці фірмы хутка бяруць прыклад адзін з аднаго. Калі ад троек адмовіцца Wedel, то ўсьлед за ім пойдуць іншыя фірмы з галіны. Гэта ўжо агульнапольская мода», – гаворыць Ярашэвіч.

Гадоўцы клеткавых кур пераконваюць, што іх яйкі зьяўляюцца самымі бясьпечнымі, паколькі куры нясуцца ў найбольш кантраляваных умовах, а таксама маюць такія ж самыя пажыўныя якасьці, як іншыя яйкі. Многія фэрмэры лічаць, што за новую моду адказвае прыбытак прадаўцоў, а не дабро курэй.

Пакуль кампанія супраць яек-троек не ўплывае каардынальна на сытуацыю птушкаводаў. Тыя, хто ўжо перайшоў на падлогавае ці свабоднае вырошчваньне, пакуль цешацца большым даходам, але ў даўжэйшай пэрспэктыве іх даходы могуць значна ўпасьці. «У Аўстраліі ці ЗША, дзе рынак перанасыціўся падлогавымі яйкамі, цэны ўпалі. А вырошчваньне курэй стала даражэйшым, у курніках птушак месьціцца менш», – гаворыць Анджэй Данеляк, старшыня Польскага саюзу вытворцаў і гадоўцаў кур.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт