Logo Polskiego Radia
Print

Газпром падтрымаў Сьвятлану Алексіевіч

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.05.2018 16:00
Некаторыя працаўнікі Газпрому прыйшлі да высновы, што падтрымліваючы Алексіевіч, яны палепшаць свой імідж.
Сьвятлана АлексіевічСьвятлана Алексіевічradyjo.net

Rzeczpospolita
Сьвятлана Алекстевіч, якая крытыкуе Крэмль, атрымала фінансавую падтрымку ад расейскага Газпрому. З часу, як пісьменьніца атрымала Нобэлеўскую прэмію, ажывілася дыскусія пра неабходнасьць перакладу ўсіх яе кніг на беларускую мову. З гэтай мэтай на краўдфандынгу пачаўся збор сродкаў. У выніку была сабраная рэкордная сума, калі гаворка ідзе пра краўдфандынг у Беларусі. На рахунак прыватнага выдавецтва, якое займаецца выданьнем кніг, паступіла больш за 230 тысяч рублёў. Найбольшыя сумы ўклалі Белгазпромбанк і невядомы да гэтага часу цэнтар «Новая культурніцкая ініцыятыва». Цікава, што 99% Белгазпромбанку належыць расейскаму Газпрому, аднаму з сымбаляў расейскай імпэрскай палітыкі. Гэтую палітыку пісьменьніца ня раз крытыкавала, абвінавачвала ў анэксіі Крыму і агрэсіі ў дачыненьні да Ўкраіны.
Гэтая сытуацыя выклікала абурэньне сярод расейскіх нацыяналістычных публіцыстаў, якія абвінавацілі канцэрн у «фінансаваньні русафобіі ў Беларусі». Усё таму, што Алексіевіч з самага пачатку не ўтойвала сваёй крытычнай ацэнкі Крамля.
«Некаторыя працаўнікі Газпрому прыйшлі да высновы, што падтрымліваючы выданьне кніг Алексіевіч палепшаць свой імідж на Захадзе. Гэта толькі бізнэс і элемэнт барацьбы з антырасейскімі санкцыямі», – гаворыць польскаму выданьню расейскі палітоляг Сяргей Маркаў. «Гэта не вялікая сума, паколькі сярэдні чыноўнік Газпрому зарабляе такую суму за ня цэлыя два месяцы. Але гэта вялікая палітычная памылка. Ня толькі Расея мае кепскія адносіны з Алексіевіч, але і прэзыдэнт Беларусі. Падтрымка пісьменьніцы – для яго ўдар. Мы не павінны так сябе паводзіць у дачыненьні да нашых саюзьнікаў», – дадае палітоляг.
Дзіўна выглядае факт, што папулярызацыяй беларускай мовы займаецца расейскі банк, а не ўлады ў Менску, піша газэта.
Беларускі палітоляг Валер Карбалевіч кажа, што ў Беларусі ніхто ня бачыць праблемы ў тым, што Белгазпромбанк фінансуе выданьне кніг Сьвятланы Алексіевіч. Паводле яго, гэта выключна дабрачынная дзейнасьць банку.
Павал Севярынец мяркуе, што гаворка ня толькі пра дабрачыннасьць. «Гэты банк ужо некалькі гадоў падтрымлівае рознага віду беларускія культурніцкія праекты. Гэта палітыка мяккай сілы. Гэта спроба пераканаць беларусаў, што расейскія карпарацыі падтрымліваюць беларускую культуру», – гаворыць Павал Севярынец.a

Rzeczpospolita: Сьвятлана Алекстевіч, якая крытыкуе Крэмль, атрымала фінансавую падтрымку ад расейскага Газпрому. З часу, калі пісьменьніца атрымала Нобэлеўскую прэмію, ажывілася дыскусія пра неабходнасьць перакладу ўсіх яе кніг на беларускую мову. З гэтай мэтай на краўдфандынгу пачаўся збор сродкаў. У выніку была сабраная рэкордная сума, калі гаворка ідзе пра краўдфандынг у Беларусі. На рахунак прыватнага выдавецтва, якое займаецца выданьнем кніг пісьменьніцы, паступіла больш за 230 тысяч рублёў. Найбольшыя сумы ўклалі Белгазпромбанк і невядомы да гэтага часу цэнтар «Новая культурніцкая ініцыятыва». Цікава, што 99% Белгазпромбанку належыць расейскаму Газпрому, аднаму з сымбаляў расейскай імпэрскай палітыкі. Гэтую палітыку пісьменьніца ня раз крытыкавала, абвінавачвала ў анэксіі Крыму і агрэсіі ў дачыненьні да Ўкраіны.

Гэтая сытуацыя выклікала абурэньне сярод расейскіх нацыяналістычных публіцыстаў, якія абвінавацілі канцэрн у «фінансаваньні русафобіі ў Беларусі». Усё таму, што Алексіевіч з самага пачатку ня ўтойвала сваёй крытычнай ацэнкі Крамля.

«Некаторыя працаўнікі Газпрому прыйшлі да высновы, што падтрымліваючы выданьне кніг Алексіевіч, яны палепшаць свой імідж на Захадзе. Гэта толькі бізнэс і элемэнт барацьбы з антырасейскімі санкцыямі», – гаворыць польскаму выданьню расейскі палітоляг Сяргей Маркаў. «Гэта не вялікая сума, паколькі сярэдні чыноўнік Газпрому зарабляе такую суму за менш чым два месяцы. Але гэта вялікая палітычная памылка. Ня толькі Расея мае кепскія адносіны з Алексіевіч, але і прэзыдэнт Беларусі. Падтрымка пісьменьніцы – для яго ўдар. Мы не павінны так сябе паводзіць у дачыненьні да нашых саюзьнікаў», – дадае палітоляг.

Дзіўна выглядае факт, што папулярызацыяй беларускай мовы займаецца расейскі банк, а не ўлады ў Менску, піша газэта.

Беларускі палітоляг Валер Карбалевіч кажа, што ў Беларусі ніхто ня бачыць праблемы ў тым, што Белгазпромбанк фінансуе выданьне кніг Сьвятланы Алексіевіч. Паводле яго, гэта выключна дабрачынная дзейнасьць банку.

Павал Севярынец мяркуе, што гаворка ня толькі пра дабрачыннасьць. «Гэты банк ужо некалькі гадоў падтрымлівае рознага віду беларускія культурніцкія праекты. Гэта палітыка мяккай сілы. Гэта спроба пераканаць беларусаў, што расейскія карпарацыі падтрымліваюць беларускую культуру», – гаворыць Павал Севярынец.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт