Logo Polskiego Radia
Print

Радзіва Прудок прагучала ў Варшаве (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.05.2018 14:41
  • Андрусь Горват у Варшаве.mp3
«Найперш увесь час я ішоў да сябе. Праз гэтыя пошукі, праз спробы зразумець сябе, напэўна, я і дайшоў да свайго космасу, да сваёй Беларусі».
Андрусь Горват першы зьлева. Фота Эдуарда Жолуда.Андрусь Горват першы зьлева. Фота Эдуарда Жолуда.radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Радзіва Прудок прагучала ў Варшаве
У Беларускім доме ў Варшаве адбылася сустрэча з палескім пісьменьнікам, аўтарам Радзіва Прудок, Андрусём Горватам.
Назва твора наўпрост зьвязаная з вёскай Прудок, што каля Юравічаў у Каленкавіцкім раёне. Менавіта падчас свайго пераезда з Менска ў дзедаўскую хату ў Прудок Андрусь Горват пачаў весьці інтэрнэт-блог, які ў хуткім часе ператварыўся ў сапраўдны бэстсэлер беларускай літаратуры.
Усяго за два з паловай гады Радзіва Прудок перажыла пяць выданьняў, на падставе твору ўжо зьняты кароткамэтражны мастацкі фільм «Ягор», а галоўная акадэмічная сцэна Беларусі – тэатар імя Янкі Купалы рыхтуецца да прэм’еры спэктакля паводле Радзіва Прудок.
Акалічнасьці ў якіх паўставаў літаратурны твор Радзіва Прудок узгадвае яго аўтар Андрусь Іванавіч Горват.
Андрусь Горват: Багата хто пісаў пра беларускую вёску, гэтай тэме нададзеная вялікая ўвага ў нашай літаратуры. З гэтае прычыны я нават баяўся выдаваць гэты дзёньнік, бо хто толькі пра вёску не гаварыў!
Шчыра кажучы, нават ня ведаю, чаму мая кніга стала папулярнай. Магчыма я знайшоў нейкі патрэбны тон, якім варта было распавесьці пра вясковае жыцьцё.
То-бок у новым гучаньні, не з пункту гледжаньня «забітасьці» і гаротнасьці нашай вёскі. Спрабаваў знайсьці там нешта вясёлае і жывое. Магло здавацца, што гэта ўжо згублена, але яно ёсьць.
Цягам двух год пісаў у Facebook аб усіх сваіх прыгодах, якія адбываліся са мною ў вёсцы, аднойчы заўважыў, што матэрыялу назьбіралася вельмі багата. Стала шкада губляць гэтую працу. Заўважыў, што мае тэксты добра складваюцца ў агульную кампазыцыю, тады зразумеў–з гэтага можа атрымацца кніга.
Хутчэй за ўсё, гэта быў своеасаблівы сувэнір на памяць тым людзям, якія былі побач, чыталі мяне. Гэта падарунак маё маці, маім сваякам. Выпадкова атрымалася, што мая творчасьць займела попыт.
Найперш увесь час я ішоў да сябе. Спрабаваў зразумець, хто я такі і навошта жыву. На што я здольны, на што ня здольны. Мне падаецца, гэта дужа цікава ведаць, што табе нададзена ад продкаў, ад зямлі на якой ты гадаваўся, а якія рэчы ты ў стане зьмяніць, з чым трэба пагодзіцца. Праз гэтыя пошукі, праз спробы зразумець сябе, напэўна, я і дайшоў да свайго космасу, да сваёй Беларусі.
Мой космас ужо большы за прудкоўскія дэкарацыі. Спачатку я засяродзіўся на сваёй хаце, на сваёй вёсцы. Цяпер я ў стане гэта пашыраць нават на іншыя гарады і краіны.
Спатканьне з Андрусём Горватам адбылося ў Беларускім Доме ў Варшаве. Аўтограф-сэсія пісьменьніка выклікала надзвычайную ўвагу з боку беларускай супольнасьці ў Варшаве. Наведвальнікі сустрэчы мелі ўнікальную магчымасьць паразмаўляць з пісьменьнікам, большасьць з прысутных ахвотна скарысталася гэтым. Працягвае сустаршыня Беларускага дома Ўладзімер Кобец.
Уладзімер Кобец: Андрусь Горват сёньня вельмі папулярны чалавек у Беларусі, мы вельмі радыя, што ён у нас у гасьцях. Асабліва цешымся тым, што ў Беларускім доме ледзьве хапіла месца, каб усе жадаючыя змаглі сустрэцца з пісьменьнікам.
Мы бачым, што Радзіва Прудок карыстаецца агромністай папулярнасьцю, людзі стаяць у доўгай чарзе, аўтар ахвотна падпісвае свой твор. Бачна надзвычайная задаволенасьць аўдыторыі. Нам, як арганізатарам вельмі прыемна за гэтым назіраць.
Людзі дужа стаміліся ад палітызаваных тэмаў. Ужо трэці дзясятак гадоў мы жывем у жахлівай атмасфэры. Людзі хочуць нармальных, звычайных людзкіх тэм. Твораў у якіх прысутнічаюць звычайныя людзкія адносіны, чытаючы якія, можна проста адпачыць.
Госьця сустрэчы з Андрусём Горватам, асьпірантка пры Польскай акадэміі навук Вераніка Лапуцька перакананая ў тым, што зацікаўленасьць вясковым жыцьцём сярод гарадзкіх жыхароў у Беларусі адпавядае сусьветнаму трэнду. Гаворыць Вераніка Лапуцька.
Вераніка Лапуцька: Набыла Радзіва Прудок, вельмі радая, бо ўжо даўно хацела гэта зрабіць. У першую чаргу мяне ўразіла постаць аўтара. Бачна, што Андрусь глыбокі чалавек, які адчувае, якога шмат зьяваў кранае.
Мне падаецца, што так званы downsheating (калі гарадзкія жыхары пераяжджаюць у сельскую мясцовасьць), гэта глябальная зьява, і беларусы абсалютна ўпісаныя ў сусьветны кантэкст. Нашая грамадзкая думка чакала паўстаньня такога твора. (…)
Безумоўна трэба падкрэсьліць талент аўтара. Без таленавітай працы Андруся, ніякія глябальныя трэнды не былі б у стане паспрыяць такой папулярнасьці Радзіва Прудок.
Падчас варшаўскай сустрэчы Андрусь Горват абвясьціў аб тым, што ён працуе над новым творчым праектам, аднак пакуль творца ўстрымаўся ад больш падрабязнага камэнтара на гэтую тэму.
Эдуард Жолуд
слухайце далучаны зьверху гукавы файл

У Беларускім доме ў Варшаве адбылася сустрэча з палескім пісьменьнікам, аўтарам Радзіва Прудок, Андрусём Горватам.

Назва твора твора наўпрост зьвязаная з вёскай Прудок, што каля Юравічаў у Каленкавіцкім раёне. Менавіта падчас свайго пераезда з Менска ў дзедаўскую хату ў Прудок Андрусь Горват пачаў весьці інтэрнэт-блог, які ў хуткім часе ператварыўся ў сапраўдны бэстсэлер беларускай літаратуры.

Усяго за два з паловай гады Радзіва Прудок перажыла пяць выданьняў, на падставе твору ўжо зьняты кароткамэтражны мастацкі фільм «Ягор», а галоўная акадэмічная сцэна Беларусі – тэатар імя Янкі Купалы рыхтуецца да прэм’еры спэктакля паводле Радзіва Прудок.

Акалічнасьці ў якіх паўставаў літаратурны твор Радзіва Прудок узгадвае яго аўтар Андрусь Іванавіч Горват.

Андрусь Горват: Багата хто пісаў пра беларускую вёску, гэтай тэме нададзеная вялікая ўвага ў нашай літаратуры. З гэтае прычыны я нават баяўся выдаваць гэты дзёньнік, бо хто толькі пра вёску не гаварыў!

Шчыра кажучы, нават ня ведаю, чаму мая кніга стала папулярнай. Магчыма я знайшоў нейкі патрэбны тон, якім варта было распавесьці пра вясковае жыцьцё. То-бок у новым гучаньні, не з пункту гледжаньня «забітасьці» і гаротнасьці нашай вёскі. Спрабаваў знайсьці там нешта вясёлае і жывое. Магло здавацца, што гэта ўжо навек згублена, але яно ёсьць.

Андрусь
Андрусь Горват

Цягам двух год пісаў у Facebook аб усіх сваіх прыгодах, якія адбываліся са мною ў вёсцы, аднойчы заўважыў, што матэрыялу назьбіралася вельмі багата. Стала шкада губляць гэтую працу. Заўважыў, што мае тэксты добра складваюцца ў агульную кампазыцыю, тады зразумеў–з гэтага можа атрымацца кніга.

Хутчэй за ўсё, гэта быў своеасаблівы сувэнір на памяць тым людзям, якія былі побач, чыталі мяне. Гэта падарунак маё маці, маім сваякам. Выпадкова атрымалася, што мая творчасьць займела попыт.

Найперш увесь час я ішоў да сябе. Спрабаваў зразумець, хто я такі і навошта жыву. На што я здольны, на што ня здольны. Мне падаецца, гэта дужа цікава ведаць, што табе нададзена ад продкаў, ад зямлі на якой ты гадаваўся, а якія рэчы ты ў стане зьмяніць, з чым трэба пагодзіцца.

Праз гэтыя пошукі, праз спробы зразумець сябе, напэўна, я і дайшоў да свайго космасу, да сваёй Беларусі. Мой космас ужо большы за прудкоўскія дэкарацыі. Спачатку я засяродзіўся на сваёй хаце, на сваёй вёсцы. Цяпер я ў стане гэта пашыраць на іншыя гарады і краіны.

Спатканьне з Андрусём Горватам адбылося ў Беларускім Доме ў Варшаве. Аўтограф-сэсія пісьменьніка выклікала надзвычайную ўвагу з боку беларускай супольнасьці. Наведвальнікі сустрэчы мелі ўнікальную магчымасьць паразмаўляць з пісьменьнікам, большасьць з прысутных ахвотна скарысталася гэтым. Працягвае сустаршыня Беларускага дома Ўладзімер Кобец.

Уладзімер Кобец: Андрусь Горват сёньня вельмі папулярны чалавек у Беларусі, мы вельмі радыя, што ён у нас у гасьцях. Асабліва цешымся тым, што ў Беларускім доме ледзьве хапіла месца, каб усе жадаючыя змаглі сустрэцца з пісьменьнікам.

Мы бачым, што Радзіва Прудок карыстаецца агромністай папулярнасьцю, людзі стаяць у доўгай чарзе, аўтар ахвотна падпісвае свой твор. Бачна надзвычайная задаволенасьць аўдыторыі. Нам, як арганізатарам вельмі прыемна за гэтым назіраць.

Людзі дужа стаміліся ад палітызаваных тэмаў. Ужо трэці дзясятак гадоў мы жывем у жахлівай атмасфэры. Людзі хочуць нармальных, звычайных людзкіх тэм. Твораў у якіх прысутнічаюць звычайныя людзкія адносіны, чытаючы якія, можна проста адпачыць.

/


Госьця сустрэчы з Андрусём Горватам, асьпірантка пры Польскай акадэміі навук Вераніка Лапуцька перакананая ў тым, што зацікаўленасьць вясковым жыцьцём сярод гарадзкіх жыхароў у Беларусі адпавядае сусьветнаму трэнду. Гаворыць Вераніка Лапуцька.

Вераніка Лапуцька: Набыла Радзіва Прудок, вельмі радая, бо ўжо даўно хацела гэта зрабіць. У першую чаргу мяне ўразіла постаць аўтара. Бачна, што Андрусь глыбокі чалавек, які адчувае, якога шмат зьяваў кранае.

Мне падаецца, што так званы downsheating (калі гарадзкія жыхары пераяжджаюць у сельскую мясцовасьць), гэта глябальная зьява і беларусы абсалютна ўпісаныя ў сусьветны кантэкст. Нашая грамадзкая думка чакала паўстаньня такога твора. (…)

/


Безумоўна трэба падкрэсьліць талент аўтара. Без таленавітай працы Андруся, ніякія глябальныя трэнды ня былі б у стане паспрыяць такой папулярнасьці Радзіва Прудок.

Падчас варшаўскай сустрэчы Андрусь Горват абвясьціў аб тым, што ён працуе над новым творчым праектам, аднак пакуль творца ўстрымаўся ад больш падрабязнага камэнтара на гэтую тэму.

Эдуард Жолуд

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт