Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы прапануе рэфэрэндум на тэму зьмен у Канстытуцыі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.05.2018 14:06
На жаль, Анджэй Дуда абмежаваўся толькі да прасоўваньня агульных тэзісаў.
wikipedia/Public Domain

Нядаўна палякі адзначылі сьвята Канстытуцыі 3 траўня. З гэтае нагоды ў выданьні «Gazeta Polska» артыкул пра асноўны закон краіны. На думку аўтара, Канстытуцыя, прынятая ў 1997 годзе, гэта архаічны закон, які патрабуе зьменаў. Ці рэфэрэндум, які прапануе прэзыдэнт Анджэй Дуда, адказвае чаканьням палякаў? На жаль, прэзыдэнт абмежаваўся толькі да прасоўваньня агульных параграфаў, не было падрыхтавана лепш апрацаваных і больш пасьлядоўных законаў, чым тыя, якія прайшлі шлях парлямэнцкага адабрэньня. Няма ў прапанове рэформы пасьлядоўнай ідэі разьвіцьця дзяржавы.

Анджэй Дуда заявіў, што 10 і 11 лістапада гэтага году, у гадавіну вяртаньня незалежнасьці, у Польшчы адбудзецца канстытуцыйны рэфэрэндум. Паяўляецца пытаньне, ці ініцыятыва галавы дзяржавы была абмеркаваная з парлямэнцкай большасьцю? А можа гэта толькі спроба паказаць, што прэзыдэнт актыўна ўдзельнічае ў рэфармаваньні краіны?

Заява пра намер правесьці рэфэрэндум была першым праявам таго, што Анджэй Дуда намераны весьці самастойную палітыку. Ініцыюючы дзейнасьць на карысьць рэфэрэндуму, Дуда павінен прадставіць уласны праект дзяржаўнага ладу, а прынамсі галоўныя пастуляты, важныя для яго ідэі. Мы дагэтуль ня ведаем, ці прэзыдэнт А. Дуда хацеў бы, каб у Польшчы была сыстэма прэзыдэнцкага дзяржкіраваньня, ці зьмешанага, але ў іншых прапорцыях, чым прадбачвае актуальны асноўны закон.

Адной з самых сур’ёзных параз папярэдняга прэзыдэнта, Браніслава Камароўскага, было прызначэньне рэфэрэндуму на тэму аднамандатных выбарчых акругаў, спосабу фінансаваньня палітычных партый ці трактаваньня падаткаплатніка дзяржаўнымі органамі. У галасаваньні прыняло ўдзел толькі 7,8% грамадзян з правам голасу. Камэнтатары назвалі рэфэрэндум самым дарагім апытаньнем грамадзкай думкі ў апошнія гады (кошт правядзеньня галасаваньня перавысіў сто мільёнаў злотых). Ці рэфэрэндум, прапанаваны Анджэем Дудам, ня стане падобнай паразай? Ён можа стаць канцом мары Дуды пра перамогу на выбарах, асабліва калі яго партыя «Права і справядлівасьць» не падтрымае ідэі правядзеньня рэфэрэндуму.

Gazeta Polska/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт