Logo Polskiego Radia
Print

Галадоўка рэжысэра ў турме не кранае Маскву

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.05.2018 13:07
«Альбо яны выканаюць усе мае патрабаваньні, альбо я памру ў турме», – заявіў Сянцоў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Rzeczpospolita
Галадоўка рэжысэра ў турме не кранае Маскву
Прыгавораны да 20 гадоў пазбаўленьня волі ўкраінскі рэжысэр распачаў галадоўку і патрабуе вызваленьня ўсіх сваіх суайчыньнікаў. Пра рэжысэра Алега Сянцова даведаўся ўвесь сьвет пасьля анэксіі Крыму ў 2014 годзе. Яго затрымалі расейскія службы і абвінавацілі ў тэрарызьме. Украінца абвінавацілі ў тым, што ён заснаваў на Крыме філіял украінскай радыкальнай арганізацыі «Правы сэктар», якая ў Расеі лічыцца тэрарыстычнай.
Сянцоў з самага пачатку не прызнаваўся да віны і сьцьвярджаў, што справа фальсыфікаваная. Цяпер рэжысэр вырашыў змагацца іншым чынам. Некалькі дзён назад ён пачаў галадоўку. Сянцоў сьцьвярджае, што ня спыніцца, пакуль расейскія ўлады не вызваляць усіх украінскіх палітвязьняў.
«Альбо яны выканаюць усе мае патрабаваньні, альбо я памру ў турме», – заявіў Сянцоў, словы якога перадаў яго адвакат.
Кіеў патрабуе ад Расея вызваленьня 64 украінцаў. Нічога ня сьведчыць аб тым, што Масква пераймаецца галадоўкай рэжысэра.
Вызваліць Алега Сянцова прасілі многія міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Эўрапейская кінаакадэмія і сусьветнавядомыя акторы. Расейскі рэжысэр Аляксандар Сакураў асабіста прасіў Уладзіміра Пуціна заняцца справай Сянцова. Усе дарэмна.
«Мы абараняем Сянцова і іншых украінскіх палітвязьняў у Расеі, але мы няшмат можам зрабіць. Усе разумеюць, што гэты чалавек невінаваты. Уладам аднак патрэбныя ворагі, якіх можна паказаць грамадзтву. Такім чынам яны спрабуюць паказаць, што дзеяньні Расеі ва Ўкраіне апраўданыя», – гаворыць расейская праваабаронца Сьвятлана Ганушкіна з «Мэмарыялу». «Найгоршае ў тым, што палітвязьняў катуюць. Яны расказваюць пра ўдары токам, апрананьне мяшкоў на галаву, а нават пра гвалт з боку функцыянэраў паліцыі і турэмных ахоўнікаў. Гэта страшна», – дадае Сьвятлана Ганушкіна.

Rzeczpospolita: Прыгавораны да 20 гадоў пазбаўленьня волі ўкраінскі рэжысэр распачаў галадоўку і патрабуе вызваленьня ўсіх сваіх суайчыньнікаў. Пра рэжысэра Алега Сянцова даведаўся ўвесь сьвет пасьля анэксіі Крыму ў 2014 годзе. Яго затрымалі расейскія службы і абвінавацілі ў тэрарызьме. Украінца абвінавацілі ў тым, што ён заснаваў на Крыме філіял украінскай радыкальнай арганізацыі «Правы сэктар», якая ў Расеі лічыцца тэрарыстычнай.

Сянцоў з самага пачатку не прызнаваўся да віны і сьцьвярджаў, што справа фальсыфікаваная. Цяпер рэжысэр вырашыў змагацца іншым чынам. Некалькі дзён назад ён пачаў галадоўку. Сянцоў сьцьвярджае, што ня спыніцца, пакуль расейскія ўлады не вызваляць усіх украінскіх палітвязьняў.

«Альбо яны выканаюць усе мае патрабаваньні, альбо я памру ў турме», – заявіў Сянцоў, словы якога перадаў яго адвакат.

Кіеў патрабуе ад Расея вызваленьня 64 украінцаў. Нічога ня сьведчыць аб тым, што Масква пераймаецца галадоўкай рэжысэра.

Вызваліць Алега Сянцова прасілі многія міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Эўрапейская кінаакадэмія і сусьветнавядомыя акторы. Расейскі рэжысэр Аляксандар Сакураў асабіста прасіў Уладзіміра Пуціна заняцца справай Сянцова. Усе дарэмна.

«Мы абараняем Сянцова і іншых украінскіх палітвязьняў у Расеі, але мы няшмат можам зрабіць. Усе разумеюць, што гэты чалавек невінаваты. Уладам аднак патрэбныя ворагі, якіх можна паказаць грамадзтву. Такім чынам яны спрабуюць паказаць, што дзеяньні Расеі ва Ўкраіне апраўданыя», – гаворыць расейская праваабаронца Сьвятлана Ганушкіна з «Мэмарыялу». «Найгоршае ў тым, што палітвязьняў катуюць. Яны расказваюць пра ўдары токам, апрананьне мяшкоў на галаву, а нават пра гвалт з боку функцыянэраў паліцыі і турэмных ахоўнікаў. Гэта страшна», – дадае Сьвятлана Ганушкіна.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт