Logo Polskiego Radia
Print

Польскія прадпрымальнікі вытвараюць траціну ВУП

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2018 13:56
Polityka Insight: Ахілесавая пята польскіх прадпрымальнікаў - гэта міжнародная экспансія.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскія прадпрымальнікі вытвараюць траціну ВУП
Polityka Insight: Ахілесавая пята польскіх прадпрымальнікаў - гэта міжнародная экспансія.
Прыватныя прадпрымальнікі вытвараюць больш за траціну ВУП (35%) у Польшчы. Пра гэта сьведчыць справаздача, падрыхтаваная экспэртамі аналітычнага цэнтру Polityka Insight па замове Польскай рады бізнэсу.
Паводле дакумэнту, польскія прыватныя прадпрымальнікі - гэта найважнейшы працадаўца ў краіне. У мінулым годзе 662 тысячы прадпрымальнікаў вялі 884 тысячы кампаній, якія працаўладкоўвалі 3 мільёны 900 тысяч чалавек. Гэта 30% ад агульнай колькасьці занятых у эканоміцы й 57% ад занятасьці ва ўсіх прадпрыемствах у Польшчы.
Прыватны прадпрымальнік - гэта чалавек, які зьяўляецца заснавальнікам і кіраўніком свайго ўласнага бізнэсу, працаўладкоўвае як мінімум аднаго супрацоўніка.
Галоўны эканаміст цэнтру Polityka Insight Адам Чэрняк (Adam Czerniak) падкрэсьліў, што польскія прадпрымальнікі – гэта група, якая разьвіваецца вельмі эфэктыўна. У асноўным яны вядуць мікра-кампаніі, якія працаўладкоўваюць да 10 чалавек.
Адам Чэрняк: Сярэдняе працаўладкаваньне ў польскіх кампаніях складае крыху больш за 4 асобы. У сваю чаргу найбуйнейшыя кампаніі складаюць толькі 0.3% ад усіх кампаніяў. Сярэднестатыстычнаму прадпрымальніку ў Польшчы 44 гады, то бок найменш у ЭЗ (маладзейшыя за палякаў толькі прыватныя прадпрымальнікі ў Эстоніі), у яго сярэдняя адукацыя. У сваю чаргу доля польскіх прыватных прадпрымальнікаў з вышэйшай адукацыяй перавышае сярэдні паказчык па ЭЗ.
Адам Чэрняк дадаў, што 29% прадпрымальнікаў у Польшчы – гэта жанчыны. Сярэдні паказчык па ЭЗ у гэтым аспэкце ніжэйшы на некалькі працэнтаў, чым у Польшчы.
Адам Чэрняк: Польскі прадпрымальнік адрозьніваецца ад сваіх эўрапейскіх калегаў тым, што ён вельмі эфэктыўны; што засноўвае некалькі кампаніяў і правярае новыя мадэлі бізнэсу. Ён таксама мае лепшую адукацыю, маладзейшы й адкрыты на новыя тэхналёгіі.
Паводле экспэрта, ахілесавая пята польскіх прадпрымальнікаў - гэта міжнародная экспансія.
Адам Чэрняк: Польскія кампаніі маюць невялікі ўдзел у замежным экспарце. За мяжой яны гандлююць пры пасярэдніцтве міжнародных карпарацый. Гэта ў асноўным буйныя міжнародныя сеткі зьяўляюцца атрымальнікамі іх вытворчасьці.
У 2016 годзе на інвэстыцыі польскія прыватныя прадпрымальнікі прызначылі амаль 33 мільярды 800 мільёны эўра (145 мільярдаў злотых), то бок у тры разы больш, чым кампаніі з замежным капіталам.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт