Logo Polskiego Radia
Print

Павал Усаў: Беларусь павінна браць прыклад з Украіны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.05.2018 08:09
  • Украіна СНД.mp3
Парашэнка падпісаў указ аб канчатковым спыненьні ўдзелу Ўкраіны ў працы статутных органаў СНД.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Парашэнка падпісаў указ аб канчатковым спыненьні ўдзелу Ўкраіны ў працы статутных органаў СНД. Гэта важны геапалітычны крок. Ён сьведчыць пра сур’ёзны крызыс структуры. Гэта таксама важны сыгнал для Беларусі. Менск траціць чарговыя фактары, якія сьведчылі пра Беларусь як пра важнага рэгіянальнага гульца.
П. Усаў: Выхад Украіны з СНД зьяўляецца даволі важным геапалітычным крокам, бо Ўкраіна была адной з тых дзяржаў, якія падпісалі дакумэнт аб стварэньні СНД. Украіна ў ідэалягічным і палітычным сэнсе зьяўлялася адной з дзяржаваў-заснавальніц. Гэта другая дзяржава, якая за апошнія гады выходзіць з гэтай структуры. Першай была Грузія. Гэта сьведчыць пра сур’ёзны крызыс структуры, якая разглядалася як спадкаемца эканамічнага супрацоўніцтва з былымі краінамі СССР. Гэта яшчэ раз паказвае хуткі адыход постсавецкіх краін ад Расеі, ад праектаў, у якіх удзельнічае Расея. Гэта таксама важны сыгнал для Беларусі. Варта нагадаць, што статутныя органы і штаб-кватэра СНД знаходзіцца ў Менску. Менск траціць чарговыя фактары, якія сьведчаць аб тым, што ён зьяўляецца рэгіянальным і геапалітычным гульцом, прынамсі так лічыць сам Менск. Гэта таксама паказчык таго, што Расея небясьпечная для тых краін, якія калісьці ўваходзілі ў склад Савецкага Саюзу і працягваюць гуляць з ёй у інтэграцыйныя працэсы. Для Менска наступіў час, каб задумацца, якім чынам старацца адыходзіць ад удзелу ў гэтых праектах. Аднак, як мы ведаем, умоваў для гэтага няма.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт