Logo Polskiego Radia
Print

ІНП вяртаецца да справы сьмерці лідара фэрмэраў часоў ПНР

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.05.2018 15:31
Шмат сьведчыць пра тое, што да сьмерці Пятра Бартошчэ прычыніліся службы ПНР.
Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

ІНП вяртаецца да справы сьмерці лідара фэрмэраў часоў ПНР
Шмат сьведчыць пра тое, што да сьмерці Пятра Бартошчэ прычыніліся службы ПНР.
Аддзел Інстытуту нацыянальнай памяці ў Шчэціне вяртаецца да справы сьмерці аднаго зь лідараў руху „Салідарнасьць індывідуальных фэрмэраў” Пятра Бартошчэ (Piotr Bartoszcze). Мужчына загінуў у нявысьветленых абставінах у ноч з 7 на 8 лютага 1984 году, нагадае „Rzeczpospolita”.
Паводле афіцыйнай вэрсіі міліцыі, Пётр Бартошчэ пад узьдзеяньнем алькаголю давёў да ДТЗ, а затым упаў у каналізацыйны люк, дзе задушыўся.
Тым часам шмат сьведчыць пра тое, што да сьмерці дзеяча маглі мець дачыненьне службы ПНР. Паводле пракурораў ІНП, справа выклікае шмат сумневаў. Сьледзтва па справе сьмерці Бартошчэ было спыненае раз у часы ПНР, а другі раз у 1995 годзе, дарэчы, нягледзячы на тое, што ўжо ў 1984 годзе апазыцыйныя дзеячы пераконвалі, што мужчына стаў ахвярай палітычнага забойства.
Пасьля аналізу матэрыялаў справы, сабраных падчас папярэдніх сьледзтваў, аказалася, што частка зь іх зьнікла, а іншыя маглі быць фальсыфікаваныя, напрыклад, вынікі ўскрыцьця ці пробы крыві і г.д.
На месцы, дзе было знойдзенае цела актывіста, цяпер знаходзіцца абэліск з надпісам: „Пётр Бартошчэ - забіты невядомымі злачынцамі”. Цяпер ІНП пастараецца высьветліць таямнічыя абставіны яго сьмерці, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт