Logo Polskiego Radia
Print

Старшыня ІНП: Закон аб ІНП паралізаваў адносіны з навукоўцамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.06.2018 15:39
Паводле Яраслава Шарэка, ІНП стаў „першай ахвярай” навэлізаванага закона.
Cтаршыня ІНП Яраслаў Шарэк. PAP/Marcin ObaraCтаршыня ІНП Яраслаў Шарэк. PAP/Marcin ObaraPAP/Marcin Obara

Старшыня ІНП: Закон аб ІНП паралізаваў адносіны з навукоўцамі
Паводле Яраслава Шарэка, ІНП стаў „першай ахвярай” навэлізаванага закона.
„Наступствам зьменаў, унесеных у Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, зьяўляецца параліч міжнародных адносінаў ІНП з навукоўцамі, якія займаюцца пытаньнямі Галакосту ў сьвеце”, - заявіў у інтэрвію каталіцкай газэце „Gość Niedzielny” старшыня ІНП Яраслаў Шарэк (Jarosław Szarek). Паводле яго, Інстытут нацыянальнай памяці стаў „першай ахвярай” навэлізаванага закона.
Старшыня ІНП сьцьвердзіў, што пасьля ўнясеньня зьменаў у закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, частка замежных навукоўцаў адмовілася ад далейшага супрацоўніцтва зь інстытутам.
„У сьнежні 2017 году ў інстытуце была арганізаваная буйная міжнародная канфэрэнцыя „Народы акупаванай Эўропы й Галакост”. У ёй удзельнічалі навукоўцы з многіх краін. Пазьней, у знак пратэсту супраць зьменаў, унесеных у закон аб ІНП, многія зь іх адмовіліся дасылаць свае даклады для публікацыі. Наступствам навэлізацыі Закону аб ІНП быў параліч міжнародных адносін інстытута з навукоўцамі, якія займаюцца пытаньнямі Галакосту ў сьвеце”, - сказаў Шарэк.
Ён таксама дадаў, што аўтары зьмен кансультаваліся зь інстытутам, але „толькі на пачатковым этапе”.
„Гэта адбылося пры маім папярэдніку. Пазьней з намі ўжо гэтая тэма не абмяркоўвалася (…) Інстытут ня меў ніякага ўплыву на канчатковы кшталт прынятых прававых рашэньняў. Для мяне не існуе ніякіх сумневаў, што інстытут стаў „першай ахвярай” гэтай навэлізацыі”, - дадаў старшыня ІНП Яраслаў Шарэк.
Нагадаем, паводле зьменаў, унесеных у закон аб ІНП, кожны, хто публічна й насуперак фактам абвінавачвае польскую нацыю й польскую дзяржаву ў злачынствах, учыненых Трэцім Рэйхам або ў іншых злачынствах супраць чалавецтва, будзе пакараны штрафам або пазбаўленьнем волі тэрмінам да 3-х гадоў.
Пакараньне будзе пагражаць таксама за выкарыстаньне ў дачыненьні да канцэнтрацыйных лягераў, пабудаваных немцамі на тэрыторыі акупаванай Польшчы, фальшывай фармуліроўкі „польскія лягеры сьмерці”.
Навэлізацыя закону аб ІНП выклікала шматлікія сумневы й прычынілася да ўзьнікненьня спрэчкі зь Ізраілем. Улады гэтай краіны асьцерагаюцца, што новыя правілы ўскладняць магчымасьць дасьледаваньня Галакосту.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт