Logo Polskiego Radia
Print

Як можна выдаваць грошы?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.06.2018 13:06
Чаму ў адных вельмі добра атрымліваецца гаспадараньне грашыма, а ў іншых не.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пакаленьне міленіюм (асоб, што нарадзіліся ў пэрыяд з 1983-га па 1997-мы гг.) інакш, чым іх бацькі гаспадараць сваімі грашыма, – піша тыднёвік «Newsweek». Прадстаўнікі гэтага пакаленьня працуюць наёмнымі інжынэрамі, банкірамі, сакратаркамі, і г.д, ім да 37 гадоў. Яны зарабляюць больш за сярэднюю зарплату па краіне: 5-12 тыс злотых чыстымі (1,5-3,5 тысячы эўра). Пары, якія выплачваюць крэдыт за кватэру, адзначаюць, што на жыцьцё ім хапае, але ўжо на прыемнасьці – не.

Паводле дасьледаваньняў, праведзеных супрацоўнікамі польскіх ВНУ на парах пакаленьня міленіюму, у гэтай сацыяльнай групе мужчыны часьцей кантралююць, хто колькі ўносіць у хатні бюджэт. Жанчыны хацелі б мець агульны рахунак з мужам і не лічыць, хто колькі зарабляе і выдаткоўвае. Муж і жонка дамаўляюцца, хто за што плаціць. Часта, каб кантраляваць расходы, мэтанакіравана не карыстаюцца карткамі, трымаюць грошы «у шкарпэтцы», і карыстаюцца праграмай эxэль, якая дапамагае сачыць за ўсімі сямейнымі даходамі і расходамі.

Прафэсар псыхалёгіі ВУ Дамініка Мiсон (Dominika Maison) дасьледуе, чаму ў адных вельмі добра атрымліваецца гаспадараньне грашыма, а ў іншых не. Прыводзіцца прыклад пары Марэка і Вольгі. Ён заўсёды ведае, колькі і на што выдаткаваў, яна зусім не зьвяртае ўвагі на цэны. Жанчына зразумела, колькі плаціць за каву – 7 эўра, толькі, тады, калі запрасіла мужа ва ўлюбёнае кафэ. І гэта ён зьвярнуў ёй увагу на кошт кавы.

Прафэсар Місон зрабіла выснову, што стыль выдаваньня грошай залежыць ад характару чалавека і ад яго эмоцыяў. Многа можна выдаваць радасна або марнатраўна. У абодвух выпадках чалавек купляе спантанна і зашмат. Аднак першы тып атрымлівае ад выдаваньня грошай радасьць і ўмее спыніцца. Другі – купляе шмат у крэдыт, а потым з-за гэтага пакутуе.

Рацыянальны чалавек будзе выдаваць асьцярожна, шукаць распрадажаў, адкладаць грошы на заплянаваную рэч. Калі назьбірае і купіць, будзе цешыцца. Скупы чалавек адкладае для адкладаньня і пастаянна наракае, што на нішто няма грошай.

Стыль выдаваньня грошай мае сваё адлюстраваньне таксама ў тым, як жыве сужонства. Цяжка ўявіць, што пара, у якой муж пастаянна ашчаджае, а жонка купляе без абмежаваньняў, будзе бесканфліктнай.

Пра гаспадараньне грашыма піша «Newsweek».

Newsweek/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт