Logo Polskiego Radia
Print

Урбаністка: "Я пэсымістычна гляджу на архітэктурную будучыню Берасьця"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.06.2018 18:09
  • Берасьце.mp3
Улады, прадаючы дамы гістарычнай каштоўнасьці, зьмешчаныя ў цэнтры, зьнішчаюць гарадзкую прастору.
A. Petrowska/radyjo.net

Горад Берасьце да расейскай акупацыі ў канцы ХVІІІ стагодзьдзя быў адным з найбольш разьвітых гарадоў былога Вялікага Княства Літоўскага ды Рэчы Паспалітай. Але ўжо ў ХІХ ст. па загадзе расейскага цара Мікалая I горад быў амаль цалкам разбураны. Жыхароў выселілі ў чыстае поле, а шматлікія цэрквы, касьцёлы, малітоўныя дамы перасталі існаваць, паколькі на іх месцы зьявілася Берасьцейская крэпасьць.

/

Горад перажыў дзьве хвалі разбурэньня сваёй культурнай ды архітэктурнай спадчыны — падчас расейскай акупацыі ў ХІХ ст. і падчас савецкай, ужо пасьляваеннай улады. Зараз таксама ўлады, прадаючы дамы гістарычнай каштоўнасьці, зьмешчаныя ў цэнтры Берасьця, зьнішчаюць гарадзкую прастору, – гаворыць Ірына Лаўроўская – архітэктарка, доктар урбаністыкі, а ў мінулым выкладчыца Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта ім. А. Пушкіна.

Слухайце гутарку Анны Пятроўскай з І. Лаўроўскай у далучаным гукавым файле

/


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт