Logo Polskiego Radia
Print

На канстытуцыйны рэфэрэндум будуць вынесены 15 пытаньняў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.06.2018 13:51
Адным зь іх будзе аб запіс у Канстытуцыю пэнсійнага ўзросту - 60 гадоў для жанчын і 65 для мужчын.
PAP/Radek Pietruszka

Dziennik Gazeta Prawna
Падчас учорашняга паседжаньня Нацыянальнай рады разьвіцьця Польшчы былі агучаныя 15 пытаньняў, якія будуць зададзеныя ў рэфэрэндуме. «Я хацеў бы, каб мае суайчыньнікі прынялі рашэньне, ці павінна адбыцца зьмена Канстытуцыі. Калі так, то ў якім напрамку павінны ісьці палітычныя перамены», – гаварыў прэзыдэнт Анджэй Дуда. Дагэтуль адзінай партыяй, якая падтрымлівае зьмены Канстытуцыі, была Кукіз’15. «Права і справядлівасьць» захоўвае дыстанцыю.
Выданьне піша, што рашэньне аб канчатковым выглядзе пытаньняў было прынятае ў апошнім моманце. Дзень да абвяшчэньня супрацоўнікі прэзыдэнта казалі пра 10 пытаньняў. Усё ж паявіліся 15 моцна палітычных і спрэчных пунктаў. Самымі папулярнымі зьяўляюцца сацыяльныя пытаньні. Гэты гарантыя зьмяншэньня пэнсійнага ўзросту ці праграма падтрымкі сямей «500+».
Але ёсьць і больш агульныя пытаньні пра запіс у Канстытуцыю аховы працы і асаблівай апекі над цяжарнымі, дзецьмі, інвалідамі і пэнсіянэрамі. Гэты склад пытаньняў можа вызначыць вынік цэлага рэфэрэндуму згодна з чаканьнямі кіроўнай партыі.
Пытаньне аб канстытуцыйнай гарантыі чалецтва Польшчы ў Эўразьвязе, паводле газэты, гэта прапанова галоўным чынам для прыхільнікаў апазыцыі, для якіх гэта фундамэнтальнае пытаньне.
Апазыцыя крытычна ацэньвае прапановы прэзыдэнта. «Канстытуцыйныя пытаньні без паказаньня праекту Канстытуцыі зьяўляюцца нечым дзіўным», – гаворыць Славамір Нойман з «Грамадзянская плятформы». У сваю чаргу Катажына Любнаўэр з «Сучаснай» абвінавачвае прэзыдэнта ў тым, што ён упісаў у рэфэрэндум праграму «Права і справядлівасьці».

Dziennik Gazeta Prawna:

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт