Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка чарговы раз падкрэсьліў, што мае пераемніка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.06.2018 15:48
  • Палітычнае люстра 1306.mp3
П. Усаў: Пра гэта сьведчыць прысутнасьць Мікалая Лукашэнкі на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацы.
Павал УсаўПавал УсаўAliaksandr Papko/radyjo.net

Аляксандар Лукашэнка прыняў удзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацы, які прайшоў у кітайскім Цындао. На саміт ён прыбыў з Мікалаем, які сядзеў у адным радзе з кіраўнікамі сусьветных лідараў. Такое адбываецца не ўпершыню. Што Аляксандар Лукашэнка хоча гэтым сказаць? – адказвае палітоляг Павал Усаў.
П. Усаў: Гэта працяг тэндэнцыі, якая назіраецца апошнімі гадамі. Мікалай Лукашэнка зьяўляецца на ўсіх афіцыйных мерапрыемствах, фактычна, як другая асоба ў дзяржаве пасьля прэзыдэнта. Гэта дае штуршок для разважаньняў. Па-першае, Лукашэнка спрабуе ўсялякімі мэтадамі, найперш выкарыстоўваючы СМІ, паказаць, што ён мае пераемніка. Ён такім чынам падрыхтоўвае, з аднаго боку, Мікалая да выконваньня функцыяў будучага кіраўніка дзяржавы, з іншага боку, рыхтуе грамадзкую думку, якая павінна прызвычаіцца да таго, што ёсьць пераемнік. А калі гэта ўжо будзе абвешчана, то ў нікога гэта ня будзе выклікаць зьдзіўленьня. Такім чынам адбываецца мяккая маніпуляцыя, мяккае ўкідваньне ў сьвядомасьць беларусаў менавіта такой мадэлі і постаці малодшага Лукашэнкі.
У далучаным гукавым файле слухайце камэнтар да падзей, зьвязаных з абаронай Курапатаў. Паводле Паўла Ўсава, барацьба супраць абаронцаў упісваецца ў шматгадовае жаданьне кіраўніка краіны ўсталяваць у Беларусі нэасавецкую ідэалёгію.
Таксама палітоляг камэнтуе інфармацыю «Камсамольскай праўды», якая падлічыла, што беларусы аддаюць дзяржаве 50% заработнай платы ў выглядзе падаткаў. Выданьне адзначае, што па аб’ёму падаткаў Беларусь набліжаецца да Швэцыі.
Слухайце далучаны гукавы файл.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт