Logo Polskiego Radia
Print

Замежныя кампаніі ў Польшчы робяць стаўку на высокія тэхналёгіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.06.2018 13:26
З мэтай пошуку сучасных рашэньняў замежныя кампаніі ствараюць у Польшчы навукова-дасьледчыя цэнтры.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: blickpixel/pixabay.com/CC0 Public Domain

Замежныя кампаніі ў Польшчы робяць стаўку на высокія тэхналёгіі
З мэтай пошуку сучасных рашэньняў замежныя кампаніі ствараюць у Польшчы навукова-дасьледчыя цэнтры.
Большасьць замежных інвэстыцый, якія абслугоўвае Польскае агенцтва па інвэстыцыях і гандлі, гэта праекты, якія базуюцца на высокіх тэхналёгіях.
Івона Гайноўска-Гапонік (Iwona Chojnowska-Haponik) з Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі кажа, што вельмі часта новыя замежныя інвэстыцыі зьвязаныя з прамысловасьцю 4.0, то бок высокімі тэхналёгіямі. У якасьці прыкладу яна назвала аўтамабільную галіну.
Івона Гайноўска-Гапонік: Гэта высокія тэхналёгіі. Гэтая галіна мае патрэбу не ў традыцыйных інжынерах аўтамабільнай галіны, але ў інжынерах-інфарматыках, якія ў стане стварыць адпаведныя альгарытмы для сучасных заводаў і фабрык. Найлепшым прыкладам зьяўляецца завод Опеля ў Польшчы. Чарговыя інвэстары, якія да нас прыходзяць, ужо на пачатку паведамляюць, што іх бізнэс будзе абапірацца на высокія тэхналёгіі.
Івона Гайноўска-Гапонік дадала, што замежныя кампаніі, якія дзейнічаюць у Польшчы, пастаянна шукаюць новыя тэхналягічныя рашэньні, таму ствараюць навукова-дасьледчыя цэнтры.
Нагадаем, пэрспэктывы й пагрозы, зьвязаныя з тэхналягічным прагрэсам, былі адной з галоўных тэм Польска-францускага эканамічнага форуму, які на мінулым тыдні прайшоў у Каралеўскім замку ў Варшаве.
аз

Большасьць замежных інвэстыцый, якія абслугоўвае Польскае агенцтва па інвэстыцыях і гандлі, гэта праекты высокіх тэхналёгій.

Івона Гайноўска-Гапонік (Iwona Chojnowska-Haponik) з Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі кажа, што вельмі часта новыя замежныя інвэстыцыі зьвязаныя з прамысловасьцю 4.0, то бок высокімі тэхналёгіямі. У якасьці прыкладу яна назвала аўтамабільную галіну.

Івона Гайноўска-Гапонік: Гэта высокія тэхналёгіі. Гэтая галіна мае патрэбу не ў традыцыйных інжынерах аўтамабільнай галіны, але ў інжынерах-інфарматыках, якія ў стане стварыць адпаведныя альгарытмы для сучасных заводаў і фабрык. Найлепшым прыкладам зьяўляецца завод Опеля ў Польшчы. Чарговыя інвэстары, якія да нас прыходзяць, ужо на пачатку паведамляюць, што іх бізнэс будзе абапірацца на высокія тэхналёгіі.

Івона Гайноўска-Гапонік дадала, што замежныя кампаніі, якія дзейнічаюць у Польшчы, пастаянна шукаюць новыя тэхналягічныя рашэньні, таму ствараюць навукова-дасьледчыя цэнтры.

Нагадаем, пэрспэктывы й пагрозы, зьвязаныя з тэхналягічным прагрэсам, былі адной з галоўных тэм Польска-францускага эканамічнага форуму, які на мінулым тыдні прайшоў у Каралеўскім замку ў Варшаве.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт