Logo Polskiego Radia
Print

П. Усаў: Аўтарытарызм ня можа існаваць без карупцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.06.2018 09:34
  • Аўтарытарызм ня можа існаваць без карупцыі.mp3
КДБ правяло найбуйнейшую за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі антыкарупцыйную апэрацыю.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Больш за дзесяць чалавек затрыманыя ў рамках найбуйнейшай за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі антыкарупцыйнай апэрацыі КДБ у дачыненьні да чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя. Пад удар КДБ патрапіў нават набліжаны да прэзыдэнта генэрал. У чым можна шукаць прычыну гэтай маштабнай кампаніі?
П. Усаў: Умоўны працэс барацьбы з карупцыяй паглыбляецца. Той факт, што былі затрыманыя высокапастаўленыя чыноўнікі, сьведчыць пра сур’ёзныя тэндэнцыі ў грамадзтве. Па-першае, карупцыя зьяўляецца адным з галоўных элемэнтаў унутранага функцыянаваньня беларускай палітычнай сыстэмы, бо аўтарытарызм ня можа існаваць без карупцыі. Таму барацьба з карупцыяй мае хутчэй фармальны характар. Лукашэнка хоча паказаць, што ён застаецца прэзыдэнтам народу, хоць гэта ў выніку яго дзейнасьці пашыраецца карупцыя. Другое. Сыходзячы з таго, што Лукашэнка кіруе краінай не абапіраючыся на права, то пры ўладзе ня можа быць сумленных і адказных людзей. Пытаньне, чаму менавіта цяпер пачаўся гэты працэс, ляжыць на паверхні. Мы бачым, наколькі сур’ёзна ў Беларусі паглыбляецца эканамічны і сацыяльны крызіс. Усё гэта стварае атмасфэру нэгатыву, рэсурсаў у краіне становіцца ўсё менш, людзей «пры карыце» таксама не становіцца менш.

У другой частцы перадачы Павал Усаў камэнтуе прапанову Юрася Губарэвіча выбраць адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі.

Слухайце далучаны гукавы файл.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт