Logo Polskiego Radia
Print

Жыльлёвым таварыствам закон ня пісан

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 22.06.2018 18:10
Кіраўнікі ЖТ маніпулююць жыхарамі.
Фота: pixabay.com/PhotoMIX-Company

Прайшоў год з таго часу, як быў прыняты абноўлены закон аб жыльлёвых таварыствах. Але за гэты час нічога ў жыцьці таварыстваў не зьмянілася.

Кіраўнікі таварыстваў ігнаруюць закон, а перад жыхарамі іх бароняць нават узброеныя ахоўнікі. Дзяржаўныя ўстановы адказваюць людзям адно: давайце сабе рады самі.

Амаль 10 млн палякаў жыве ў будынках, якімі кіруюць жыльлёвыя таварыствы. Жыцьцё там характарызуецца свавольствам кіраўнікоў таварыстваў, ігнараваньнем імі заяў жыхароў, выкарыстаньнем агульных сродкаў на рэалізацыю ўласных патрэб.

Калі Сэйм Польшчы прымаў 20 ліпеня 2017 года абноўлены закон, то гаварылася аб тым, што набліжаецца рэвалюцыя.

Потым Канстытуцыйны суд заявіў аб патрэбе большай абароны членаў жыльлёвых таварыстваў і павышэньні ступені іх удзелу ў кіраваньні таварыствамі.

Аднак нічога не зьмянілася.

Гадамі таварыствамі кіруюць старшыні, якіх немагчыма адхіліць ад улады, а некаторыя зь іх займаюць пасады з часоў ПНР.

Таксама старшыні таварыстваў маніпулююць жыхарамі, арганізоўваючы сходы далёка ад месца іх пражываньня — каб зьбіралася як мага менш людзей.

На сходах жыхароў зьўляюцца невядомыя асобы, якія галасуюць ня маючы на тое права. А калі некаторыя жыхары спрабуюць супрацьстаяць беззаконьню, то на іх нацкоўваюцца ахоўнікі — г. зв “каманды старшыні”.

Выхадам з крызісу жыльлёвых таварыстваў экспэрты называюць увядзеньне ў іх жыцьцё прынцыпу тайнага галасаваньня. Гэта дазволіць абараніць людзей ад усеўладных старшынь.

Dziennik Gazeta Prawna/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт